Рада БНР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР — найвышэйшы кіраўнічы орган БНР, які з 1919 г. дзейнічае на эміграцыі і яўляе сабой адну з ключавых палітычных арганізацый беларускай дыяспары. Рада БНР захоўвае фармальна-працэдурную пераемнасць з радай Першага Усебеларускага кангрэса 1917 г. і па стану на 2012 год з'яўляецца самым старым у свеце «урадам у выгнанні»[1].

Гісторыя дзейнасці ў 1917-1919[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней глядзі артыкул Беларуская Народная Рэспубліка

Утварэнне Рады БНР. Першая і Другая Устаўныя граматы[правіць | правіць зыходнік]

Рада вядзе свае вытокі ад Рады І Усебеларускага Кангрэса, які адбыўся ў Мінску ў снежне 1917 года і сабраў 1872 дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі. Нягледзячы на разгон Кангрэса з боку бальшавікоў, дэлегатам атрымалася афіцыйна прызнаць Раду «найвышэйшаю ўстановаю краю», даручыўшы ёй «усю паўнату ўлады на Беларусі».

Пасля таго, як органы савецкай улады (Аблвыкамзах і Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту) былі вымушаныя пакінуць Мінск, 19 лютага 1918 Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда ў сваім загадзе №1 абвясціў, што «ўзяў уладу ў свае рукі».

Першы склад Народнага сакратарыяту БНР

На наступны дзень, 20 лютага, была выдадзеная Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі, у якой Выканаўчы камітэт абвясціў сябе часовай уладай Беларусі «для кіравання і склікання, як мага хутчэй, Устаноўчага сойму», а выканаўчую ўладу перадаў Народнаму сакратарыяту Беларусі.

9 сакавіка 1918 Выканкам Рады Усебеларускага з'езда выдаў Другую Устаўную грамату да народаў Беларусі, паводле якой абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). 18 сакавіка 1918 на пленарным пасяджэнні Рада Усебеларускага з'езда была перайменавана ў Раду БНР.

У Раду БНР увайшлі вядомыя дзеячы беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, у тым ліку:

У склад Рады БНР былі кааптаваныя 6 прадстаўнікоў Віленскай беларускай рады (ВБР):

а таксама прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, земстваў і гарадоў.

Старшынёй Рады БНР стаў былы старшыня Прэзідыума Усебеларускага з'езда Янка Серада.

Па стане на 25 сакавіка 1918 налічвалася 77 членаў Рады:

  • 36 - абраныя на Усебеларускім з'ездзе,
  • 6 — ад Віленскай беларускай рады,
  • 15 — ад нацыянальных меншасцей (рускай, польскай, яўрэйскай),
  • 10 — ад земстваў,
  • 10 — ад гарадоў.

19 сакавіка 1918 Рада прыняла палажэнне аб вярхоўнай уладзе БНР, у якой абвяшчалася, што ніводзін закон не будзе мець сілы без зацвярджэння яго Радай БНР.

У складзе Рады дзейнічалі камісіі, у перыяд паміж пленарнымі пасяджэннямі працаваў Прэзідыум Рады БНР. З шэрагаў членаў Рады БНР фарміраваўся Урад БНР.

Трэцяя Устаўная грамата[правіць | правіць зыходнік]

У 1918 годзе ў Радзе існавалі 2 плыні: аўтанамісцкая і незалежніцкая.

Аўтанамісты (прадстаўнікі земстваў, гарадоў, рускай, часткова яўрэйскай нацыянальных меншасцей і некаторыя члены БСГ на чале з М. Краўцовым) выступалі за аўтаномны статус Беларусі ў складзе Расіі. Яны прытрымліваліся рэзалюцыі Усебеларускага з'езда, паводле якой Беларусь павінна была застацца аўтаномнай адзінкай з рэспубліканскім ладам у складзе Расіі.

Незалежнікі выступалі за поўны дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Да незалежніцкай плыні належалі беларускія сацыялісты Язэп Лёсік, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч і іншыя на чале са старшынёй фракцыі БСГ Аркадзем Смолічам. Іх пазіцыі ўзмацніліся пасля прыезду з Вільні ў Мінск Антона Луцкевіча, Івана Луцкевіча і Янкі Станкевіча.

У ноч на 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла Трэцюю Устаўную грамату. Напярэдадні да незалежнікаў далучылася група Краўцова. Супраць незалежнасці БНР прагаласавалі члены Рады ад Бунда, гарадоў і земстваў, сярод якіх пераважалі прадстаўнікі агульнарасійскіх Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (меншавікоў) і партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. У знак пратэсту супраць абвяшчэння незалежнасці 9 прадстаўнікоў земстваў пакінулі пасяджэнне Рады. Пры галасаванні ўстрымаліся члены Рады ад Аб'яднанай яўрэйскай сацыялістычнай партыі (АЯСП) і Паалей-Цыёна. Пазней прадстаўнікі АЯСП далучыліся да большасці.

27 сакавіка 1918 Рада абвясціла, што бярэ на сябе ўсю паўнату ўлады ў Беларусі. Нямецкія акупанты ў адказ разагналі Раду і Народны сакратарыят. У пачатку красавіка 1918 дзейнасць Народнага сакратарыята была забаронена.

12 красавіка 1918 склад Рады папоўнілі 15 правых дзеячаў, членаў «Менскага беларускага прадстаўніцтва», у тым ліку

Па меры таго, як Першая сусветная вайна набліжалася да канца і стала зразумелым, што на землі, якія знаходзіліся пад нямецкім кантролем, прыйдуць бальшавікі, вакол Рады зноў пачалі групавацца антыбальшавіцкія сілы. У канцы верасня ў склад Рады ўвайшлі прадстаўнікі мінскага праваслаўнага духавенства і мінскага праваслаўнага брацтва (10 чал.), польскай нацыянальнай меншасці (4), партыі кадэтаў (4), яўрэйскай меншасці, прафесійных арганізацый.

11 кастрычніка Рада зацвердзіла Часовую Канстытуцыю БНР і перайменавала Народны сакратарыят у Раду Народных Міністраў Беларускай Народай Рэспублікі, на чале якой стаў Луцкевіч.

Ад'езд з Мінска[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 у Германіі Віленская беларуская рада па даручэнні Луцкевіча дасягнула дамоўленасці з Літоўскай Тарыбай аб пераездзе Рады і ўрада БНР у Вільню. Апошняе пасяджэнне Рады БНР у Мінску адбылося 28 лістапада 1918, на якім прынята Грамата з заклікам ствараць беларускія рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. 3 снежня 1918 Рада і ўрад БНР пераехалі ў Вільню, а 27 снежня 1918 — у Гродна.

Рада БНР у эміграцыі[правіць | правіць зыходнік]

З 1919 г. па 1947 г.[правіць | правіць зыходнік]

У красавіку 1919 года польская армія заняла Вільнію і Гродна. Прадстаўнікі Рады БНР усталявалі кантакты і вялі перамовы з польскім кіраўніцтвам і асабіста Юзафам Пілсудскім. У выніку гэтага Рада зрабілася арэнай жорсткіх дэбатаў што да стасункаў з польскімі ўладамі, што нават вылілася ў яе часовы раскол. Польскія акупацыйныя ўлады падверглі лідараў рады рэпрэсіям. У турму трапілі Ластоўскі, Бадунова, Грыб і Мамонька; Захарка і Крачэўскі вымушаны былі эмігрыраваць у Германію. Пасля вызвалення Ластоўскага і іншых Прэзідыум Народнай рады сабраўся ў Рызе. Да пачатку 1921 раскол Рады быў пераадолены.

Адначасова з гэтым на працягу 1920 года Рада БНР вядзе перамовы аб прызнанні з боку РСФСР. У чэрвені дэлегацыя БНР мае сустрэчу з Георгіем Чычэрыным, міністрам замежных спраў РСФСР.

Пасля заключэння 11 жніўня 1920 г. мірнага дагавора паміж Латвіяй і РСФСР Рада БНР як антысавецкая арганізацыя не магла заставацца ў Рызе. У лістападзе 1920 года БНР заключае дамову аб узаемным прызнанні з Літоўскай Рэспублікай, што дало магчымасць Прэзідыуму Рады БНР пераехаць у Коўна (Каўнас).

У пачатку 20-х гадоў кіраўніцтва Рады і ўрад БНР базаваліся ў Коўне і падтрымлівалі найбольш шчыльныя сувязі з урадам Літоўскай Рэспублікі. Тэрыторыя ЛР служыла базаю для партызанаў, якія пры падтрымцы ўладаў БНР вялі антыпольскую партызанскую барацьбу ў Заходняй Беларусі, што знаходзілася ў складзе Польшчы.

У 1921 годзе на арганізаванай Радай БНР у Празе Нацыянальна-палітычнай нарадзе быў асуджаны Рыжскі дагавор, паводле якога тэрыторыя Беларусі дзялілася паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Рада БНР была прызнаная як галоўны беларускі прадстаўнічы орган.

У выніку супярэчнасцей унутры ўрада БНР па тэме тэрытарыяльных саступак Літоўскай Рэспубліцы ў лістападзе 1923 года Прэзідыум Рады пераехаў з Коўны ў Прагу.

Рада БНР працягвае кантакты з Лігай Нацый, урадамі замежных краін. Намаганнямі членаў Рады ў Чэхіі былі арганізаваныя стыпендыі для беларускіх студэнтаў.

Новая эканамічная палітыка, беларусізацыя, узбуйненне БССР, а таксама амністыя былым праціўнікам савецкай улады, прынятая ў 1923 годзе, парадзілі ў эмігранцкіх колах прасавецкія настроі. У 1925 годзе Аляксандр Цвікевіч і яго аднадумцы склікалі ў Берліне Другую Усебеларускую канферэнцыю, якая прыняла рэзалюцыю аб прызнанні Мінска адзіным цэнтрам адраджэння Беларусі. Пасля канферэнцыі шэраг членаў Рады БНР выехалі ў БССР (большасць у выніку была рэпрэсавана), але Прэзідыум Рады БНР не прызнаў рашэнні канферэнцыі.

Васіль Захарка, Прэзідэнт Рады БНР у 1928 - 1943 гг.

Пасля смерці Крачэўскага ў 1928 годзе яго паўнамоцтвы перайшлі да Васіля Захаркі. У 30-я гады назіраецца згасанне актыўнасці Рады БНР. У 1939 годзе прэзідэнт БНР Захарка накіраваў пратэст прэзідэнту Літоўскай Рэспублікі за пагадненне з СССР, паводле якога Вільня пераходзіла з складу БССР у склад Літоўскай Рэспублікі. Перад сваёй смерцю ў 1943 годзе Захарка перадаў паўнамоцтвы старшыні Рады БНР М. Абрамчыку. Сакратаром Рады БНР стала Ларыса Геніюш.

Падчас Другой сусветнай вайны Рада БНР, чые асноўныя органы працягвалі заставацца ў Празе, адмовілася супрацоўнічаць з нямецкімі нацыстамі, нягледзячы на ціск, які аказваўся з іх боку. Напрыканцы вайны, па меры наступу савецкіх войскаў, Рада была вымушана пераехаць у заходнюю частку Германіі, каб пазбегнуць арышту і захопу архіваў з боку савецкіх органаў.

Пасля Другой сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Пасляваенная хваля палітычных уцекачоў з Беларусі папоўніла шэрагі Рады БНР і актывізавала яе працу. Рада стала кропкай прыцягнення для беларускіх эмігрантаў, якія не жадалі супрацоўнічаць з Беларускай цэнтральнай радай, якая была ўтвораная ў Мінску ў 1944 годзе пры падтрымцы нямецкіх акупантаў і якая таксама разгарнула сваю дзейнасць у выгнанні.

29 снежня 1947 г. у Остэргофене (Германія), на сходзе, прысвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага з'езду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленне дзейнасці Рады БНР на чале з прэзідэнтам М.Абрамчыкам. У склад адноўленай Рады ўвайшлі 72 члена.

У лютым 1948 Рада спецыяльным маніфестам абвясціла аб аднаўленні сваёй дзейнасці і вернасці 3-й Устаўнай грамаце, у красавіку 1948 Мікола Абрамчык быў абраны Прэзідэнтам Рады БНР. У снежні 1948 зацверджаны Статут Рады БНР, у якім падкрэслівалася, што Рада на чале з яе прэзідэнтам з'яўляецца «адзіным паўнапраўным прадстаўніцтвам суверэнных правоў беларускага народа» і будзе заставацца ім «да часу вольных выбараў у незалежнай БНР канстытуцыйных заканадаўчых органаў». У сярэдзіне 1950-х г. у складзе Рады БНР налічваліся 142 члены.[2]

У гады «халоднай вайны» Рада БНР займалася беларускай асветніцкай і лабісцкай працай на Захадзе, пашыраючы інфармацыю пра Беларусь як самастойную краіну і аргументуючы неабходнасць падтрымкі незалежнасці Беларусі ва ўладных колах ЗША, Вялікабрытаніі і іншых краін.[3] Рада актыўна ўзаемадзейнічала і каардынавала сваю дзейнасць з арганізацыямі, якія прадстаўлялі ў эміграцыі іншыя народы СССР. У прыватнасці, Прэзідэнт Рады БНР Мікола Абрамчык у 1950-х - 60-х гадах узначальваў міжнародную Лігу за вызваленне народаў СССР.

Пры непасярэдным удзеле Рады БНР у 1954 годзе была створана Беларуская служба Радыё «Свабода».

У канцы 1980-х г. Рада звярнулася да сусветнай супольнасці з заклікам дапамагчы Беларусі ў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, яе члены займаліся зборам дапамогі пацярпелым раёнам Беларусі.

Галоўнай кватэрай Рады БНР з'яўляліся Парыж (да 1970), Таронта (да 1983), Нью-Ёрк.

Паслясавецкі час[правіць | правіць зыходнік]

Івонка Сурвіла, 8-я старшыня Рады БНР

У пачатку 1990-х г. дзеячы Рады БНР уступілі ў кантакты з афіцыйнымі структурамі Рэспублікі Беларусь, якая набыла незалежнасць у 1991 годзе. У 1993 годзе ў Мінску на афіцыйным узроўне адбылося святкаванне 75-годдзя абвяшчэння БНР з удзелам кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рады БНР.

Вялася падрыхтоўка да перадачы Радай сваіх паўнамоцтваў на карысць парламента незалежнай Беларусі, але на тым этапе яна не магла перадаць іх Вярхоўнаму Савету 12 склікання, спасылаючыся на тое, што яго фарміраванне адбылося пры савецкай уладзе і таму не магло лічыцца вынікам свабодных выбараў[3].

Далейшыя палітычныя змены ў Беларусі адклалі перадачу паўнамоцтваў Рады на нявызначаны тэрмін. Пасля таго, як улады Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксандра Лукашэнкі скасавалі статус беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, змянілі дзяржаўныя сімвалы і пачалі наступ на дэмакратычныя свабоды, Рада БНР пачала выступаць з пратэстамі супраць палітыкі афіцыйнага Мінска.

Пасля 1994 года Рада папоўніла свае шэрагі за кошт новай хвалі палітычных эмігрантаў і выступае з рэзкай крытыкай у адрас дзеючай у Беларусі ўлады.

Кіраўніцтва Рады БНР перыядычна мае сустрэчы з прадстаўнікамі ўрадаў заходніх краін[4][5], Старшыня Рады рэгулярна выступае з афіцыйнымі заявамі што да актуальнай сітуацыі ў Беларусі.

Прадстаўнікі Рады БНР працягваюць падкрэсліваць, што Рада бачыць сябе ў якасці надпартыйнай структуры і мае перадаць свае паўнамоцтвы дэмакратычна сфарміраванай беларускай уладзе пры адсутнасці пагрозы незалежнасці Беларусі[3].

Функцыі і структура Рады[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Другой Устаўнай граматы і Часовай Канстытуцыі Беларускай Народнай Рэспублікі, Рада БНР з'яўлялася часовай вышэйшай заканадаўчай установаю ў Беларусі. Ёй належала права прымаць законы, зацвяржаць урад (Народны сакратарыят, потым – Рада народных міністраў БНР) да моманту правядзення Устаноўчага сойма, які мусіў бы вызначыць далейшы канстытуцыйны лад Беларусі.

Фракцыя Беларускай сацыяілістычнай грамады (БСГ), якая дамінавала ў першапачатковым складзе Рады, ускладала на яе функцыі парламента. Антон Луцкевіч у 1928 годзе характарызаваў яе як «перадпарламент».

Пасля эміграцыі мэты дзейнасці і функцыі Рады БНР былі перафармуляваныя і палягаюць у прадстаўніцтве беларускага народа на міжнароднай арэне да моманту фарміравання дэмакратычна абранай улады ў Беларусі. Склад Рады БНР фармуецца перадусім з актывістаў арганізацый беларускай дыяспары дэмакратычнага і незалежніцкага кірунку[6].

Рада ўзначальваецца Старшынёй Рады БНР. У складзе Рады функцыянуюць Сакратарыяты па розных кірунках працы, сярод якіх:

  • Сакратарыят вонкавых спраў
  • Сакратарыят унутраных спраў
  • Сакратарыят адукацыі
  • Сакратарыят інфармацыі

а таксама дзейнічае скарбнік і Камітэт архіўных спраў[6]

Старшыні (Прэзідэнты) Рады БНР[правіць | правіць зыходнік]

Члены Рады БНР[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны Прэзідыум Рады БНР[7][правіць | правіць зыходнік]

  • Івонка Сурвіла — Старшыня
  • Сяргей Навумчык — Першы Заступнік Старшыні
  • Вячаслаў Станкевіч — Заступнік Старшыні
  • Алеся Сёмуха - Сакратар
  • Сяргей Пятровіч - Скарбнік
  • Ала Кузьміцкая - Пратакольны Сакратар
  • Язэп Арцюх - Член Камітэту Вонкавых Спраў Рады
  • Ала Орса-Романо — Сакратар Адукацыі
  • Мікола Пачкаеў
  • Марат Клакоцкі
  • Хведар Нюнька
  • Аляксандр Старыкевіч
  • Павел Шаўцоў
  • Сяргей Пяткевіч
  • Ганна Сурмач - Архівіст

Выбітныя дзейныя і мінулыя радныя БНР[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. — Смаленск: [б.в.], 2009.
  • Гардзіенка Н., Юрэвіч Л. Рада БНР (1947—1970). Падзеі. Дакументы. Асобы. — Мінск: Кнігазбор, 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах