Радольфа Грацыяні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Радольфа Грацыяні
італ.: Rodolfo Graziani
Сцяг2-і Віцэ-кароль Эфіопіі
11 чэрвеня 1936 года — 21 снежня 1937 года
Папярэднік Бадолья П'етра
Пераемнік Амадэй Савойскі
Сцяг Генерал-губернатар Лівіі Сцяг
1 ліпеня 1940 года — 25 сакавіка 1941 года
Папярэднік Італа Бальба
Пераемнік Італа Гарыбольдзі
Сцяг Генерал-губернатар Самалі Сцяг
6 сакавіка 1935 года — 9 мая 1936 года
Папярэднік Маўрыцыа Рава
Пераемнік Рубен Дэ Анджэла
Сцяг Міністр нацыянальнай абароны і ваеннай вытворчасці Італьянскай сацыяльнай рэспублікі
23 верасня 1943 года — 25 красавіка 1945 года
Папярэднік пасада заснавана
Пераемнік пасада скасавана

Нараджэнне 11 жніўня 1882(1882-08-11)
Філеціна, Італія
Смерць 11 студзеня 1955(1955-01-11) (72 гады)
Рым, Італія
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні італ.: Rodolfo Graziani
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, афіцэр
Ваенная служба
Гады службы Сцяг Каралеўства Італія 19051941
Сцяг Італіі 19431945
Прыналежнасць
Род войскаў Каралеўская італьянская армія[d] і National Republican Army[d]
Званне Маршал
Камандаваў 10-я армія
Армейская група «Лігурыя»
Бітвы
Узнагароды
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі Кавалер Ваеннага ордэна Італіі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Радольфа Грацыяні (італ.: Rodolfo Graziani; 11 жніўня 1882 — 11 студзеня 1955) — італьянскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, маршал Італіі (1936 год); займаў шэраг дзяржаўных пасад у каланіяльных уладаннях Італіі, удзельнік Паўночнаафрыканскай кампаніі, у 19431945 гадах — ваенны міністр Італьянскай сацыяльнай рэспублікі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У гады Першай сусветнай вайны служыў у Эрытрэі і Лівіі, у 1919 годзе — у Македоніі, затым да 1927 года — у Трыпалітаніі. У 1930—1934 гадах быў віцэ-губернатарам Кірэнаікі, у 1935 годзе — губернатарам Італьянскага Самалі.

У Абісінскай кампаніі (1935—1936) камандаваў Паўднёвай арміяй, пасля пераможнага завяршэння вайны стаў маршалам і маркізам Негелі, у 1936—1937 гадах займаў пасаду віцэ-караля Эфіопіі, кіраваў канчатковым здушэннем супраціўлення эфіопскай арміі, выкарыстоўваў пры гэтым хімічную зброю і надзвычай люты тэрор.

У 1939—1940 гадах — начальнік штаба Сухапутных войскаў, з чэрвеня 1940 года (пасля ўступлення Італіі ў Другую сусветную вайну) — галоўнакамандуючы войскамі ў Паўночнай Афрыцы. Пасля паражэння ля Мерса-Матрух і адступлення да Эль-Агейлы ў лютым 1941 года адхілены ад камандавання, звольнены ў адстаўку і адданы пад суд.

У 1943—1945 гадах быў ваенным міністрам урада Італьянскай сацыяльнай рэспублікі, у 1944—1945 адначасова камандаваў арміяй «Лігурыя». У красавіку 1945 года ўзяты ў палон партызанамі, у 1950 годзе прысуджаны да 19 гадоў турмы, але неўзабаве амніставаны.

З 1952 года — ганаровы старшыня італьянскага неафашысцкага руху.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чиано Галеаццо Дневник фашиста. 1939—1943. — М.: Издательство «Плацъ», Серия «Первоисточники новейшей истории», 2010. — 676 с. ISBN 978-5-903514-02-1
  • Залесский К. А. Кто был кто во Второй мировой войне. Союзники Германии. — М.: АСТ, 2004. — Т. 2. — 492 с. — ISBN 5-271-07619-9
  • Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2. — Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]