Радыска

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Радыска
Raphanus sativus.jpg
Радыска
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Расліны

Аддзел:

Кветкавыя

Клас:

Двухдольныя

Парадак:

Капустакветныя

Сямейства:

Капусныя

Род:

Рэдзька

Від:

Рэдзька пасяўная

Падвід:

Радыска

Навуковая назва

Raphanus sativus var. radicula

ITIS   23290
NCBI   3726

Радыска (Raphanus sativus var. radicula) — кветкавая расліна сямейства крыжакветных, разнавіднасць рэдзькі пасяўной. Агароднінныя расліны. Культывуецца пераважна ва ўмераных паясах.

Змест

Біялагічныя асаблівасці [правіць]

Адна- і двухгадовыя караняплодныя травяністыя расліны. Караняплоды (7-20 г), круглыя, канічныя, верацёнападобныя, белага, чырвонага, фіялетавага колеру, маюцьу сабе ў сярэднім 4,7-9% сухіх рэчываў, 0,8-4% цукраў, 0,8-1,3% бялку, 25-30 мг% аскарбінавай кіслаты, мінеральныя рэчывы. Корань стрыжнёвы, лісце (4-6) рассечанае, сабранае ў разетку, мае 50-60 мг% аскарбінавай кіслаты, ужываецца як салата. Кветкі белыя, ружовыя або светла-бэзавыя, суквецце — гронка. Плод — стручок. У радысцы шмат вітамінаў (тыямін, рыбафлавін, нікацінавая кіслата).

Агратэхніка [правіць]

На Беларусі вырошчваецца аднагадовая форма радыскі.

Радыска — холадаўстойлівая, скараспелая расліна. Насенне прарастае пры 2-3°С цяпла, усходы вытрымліваюць замаразкі да -2-3°С, дарослыя да -4-5°С. Аптымальная тэмпература для росту радыскі 18-20°С цяпла. Пры большай тэмпературы і недахопе вільгаці караняплоды становяцца цвёрдыя, з пустотамі ўнутры і з горкім смакам. Таму пасля з'яўлення ўсходаў радыску трэба добра і раўнамерна паліваць.

Пад яе адводзяць урадлівыя, рыхлыя, сугліністыя і супясчаныя, а таксама акультураныя тарфяныя глебы. Папярэднікамі могуць быць многія агароднінныя расліны, акрамя капусты, рапсу і іншых крыжакветных культур. Лепшыя папярэднікі — агуркі, памідоры, бульба, пад якія былі ўнесены арганічныя ўгнаенні. Пад радыску выбіраюць участкі, якія рана вызваляюцца ад снегу. Сеюць з вясны, з інтэрваламі 10-15 дзён, каб забяспечыць яе спажыванне на больш працяглы перыяд. Высяваюць у баразёнкі, з адлегласцю ў радках 8-10 см на глыбіню 1,5-2 см.

Пры доглядзе за пасевамі праводзяць рыхленне глебы і паліванне, асабліва ў стадыі так званай "лінькі", калі з'яўляецца сапраўдны ліст і пачынае фарміравацца караняплод. Усходы пры з'яўленні сапраўднага ліста прарэджваюць, пакідаючы паміж раслінамі ў радках 2-3 см. Праз 4-5 тыдняў пасля сяўбы радыску можна спажываць. Убіраюць за 2-3 прыёмы з інтэрвалам 4-5 дзён.

Спажыванне [правіць]

У ежу спажываюць сырую. Караняплоды маюць дыетычнае значэнне, як крыніца лёгказасваяльных вітамінаў і мінеральных солей.

Літаратура [правіць]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. - Мн.: БелЭн, 1993.