Радыёлямпа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Расійская экспартная радыёлямпа 6550C

Электронная лямпа, радыёлямпа — электравакуумная трубка, у якой электрычнае поле кіруе інтэнсіўнасцю струменя электронаў, якія рухаюцца ў вакууме ці разрэджаным газе паміж электродамі.

Радыёлямпы масава выкарыстоўваліся ў ХХ стагоддзі як актыўныя элементы электроннай апаратуры (узмацняльнікі, генератары, дэтэктары, пераключальнікі і г.д.). У цяперашні час амаль цалкам выціснуты паўправадніковымі прыладамі. Часам яшчэ ўжываюцца ў магутных высокачастотных перадатчыках, высакаякаснай аўдыётэхніцы.

Электронныя лямпы, прызначаныя для асвятлення (лямпа-выбліск, ксенонавыя лямпы, ртутныя і натрыевыя лямпы), радыёлямпамі не завуць і звычайна адносяць да класу асвятляльных прылад.

Электронна-прамянёвыя прылады заснаваны на тых жа прынцыпах, што і радыёлямпы, але, акрамя кіравання інтэнсіўнасцю электроннага патоку, таксама кіруюць размеркаваннем электронаў у прасторы, і таму вылучаюцца ў асобную групу. Таксама асобна вылучаюць ЗВЧ электравакуумныя прылады з ужываннем рэзанансных з'яў у электронным струмені (такія як магнетрон).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]