Радэзія
| Радэзія Rhodesia Непрызнаная дзяржава |
|||||||||
|
|||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||||
| Гімн «Rise, O Voices of Rhodesia» |
|||||||||
| Сталіца | Солсберы | ||||||||
| Мова | Англійская | ||||||||
| Валюта | Радэзійскі фунт (да 1970) Радэзійскі долар (пасля 1970) |
||||||||
| Плошча | 390 580 км² | ||||||||
| Насельніцтва | 6 930 000 (1978) | ||||||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія (да 1970) Парламенцкая рэспубліка (пасля 1970) |
||||||||
| Прэзідэнт | |||||||||
| - 1970-1975 | Кліфард Дзюпонт | ||||||||
| - 1970-1975 | Джон Вратхал | ||||||||
| Прэм'ер-міністр | |||||||||
| - 1965-1979 | Ян Сміт | ||||||||
| Гісторыя | |||||||||
| - 11 лістапада 1965 | Незалежнасць | ||||||||
| - 2 сакавіка 1970 | Абвяшчэнне рэспублікі | ||||||||
| - 1 чэрвеня 1979 | Ліквідацыя | ||||||||
Радэзія (англ.: Rhodesia) — непрызнаная дзяржава, якая існавала з 1965 па 1979 г., знаходзілася ў Паўднёвай Афрыцы на тэрыторыі калоніі Паўднёвая Радэзія і сучаснай дзяржавы Зімбабвэ.
Радэзія абвясціла сваю незалежнасць ад Вялікабрытаніі ў 1965 годзе, бо ўрад калоніі на чале з прэм'ер-міністрам Янам Смітам быў праціўнікам увядзення ўсеагульнага выбарчага права для афрыканцаў, якія складалі большасць насельніцтва. Спачатку калонія разлічвала стаць незалежным дамініёнам, але ў 1970 годзе, пасля таго як міжнародная супольнасць адмовілася прызнаць незалежнасць Радэзіі, была абвешчана рэспубліка.
Пасля працяглай грамадзянскай вайны да ўлады прыйшлі нацыяналістычныя ваенізаваныя групоўкі. Карэннаму насельніцтву было дадзена ўсеагульнае выбарчае права. Назва была зменена спачатку на Зімбабвэ-Радэзія, а затым на Зімбабвэ. Таксама адбылася змена ўсіх дзяржаўных сімвалаў. Вялікабрытанія і іншыя дзяржавы прызналі незалежнасць Зімбабвэ ў 1980 годзе.
Радэзія атрымала сваю назву ў гонар Сесіля Джона Родса — англійскага каланіста і бізнэсмэна.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Радэзія