Разбойнікі, п'еса
| Літаратурны твор | |||
| Разбойнікі | |||
| Die Räuber | |||
|
Першае (ананімнае) выданне драмы, 1781 |
|||
| Жанр: | |||
|---|---|---|---|
| Аўтар: | |||
| Мова арыгінала: | |||
| Год напісання: |
1781 |
||
Разбойнікі (ням.: Die Räuber) — першая драма Фрыдрыха Шылера, напісаная ў 1781 годзе. З'яўлецца яскравым узорам шцюрмерскай драматургіі. Прэм'ера «Разбойнікаў» адбылася 13 студзеня 1782 года ў Мангайме, Германія. Яна была напісаная ў перыяд заняпаду нямецкага літаратурнага кірунку буры і націску і разглядалася некаторымі даследчыкамі, літаратурным творам, які паўплываў на развіццё еўрапейскай меладрамы. П'еса шакіравала мангеймскую публіку. У гэтую ж ноч пастанова драмы Шылера стала сенсацыяй.
Змест |
Крыніцы [правіць]
Сюжэт «Разбойнікаў» быў падказаны Шылеру аповесцю Шубарта «Да гісторыі чалавечага сэрца» (ням. Zur Geschichte des menschlichen Herzens, 1775). У Шубарта таксама выяўленыя два браты: старэйшы, Карл, вядзе развязаны вобраз жыцця, але пры гэтым з'яўляецца высакародным і сумленным юнаком, малодшы, Вільгельм, — крывадушны і разважлівы злодзей, які носіць маску дабрадзейнасці. Карл просіць айца дараваць яму яго правіны, але Вільгельм хавае яго лісты і тым самым выганяе старэйшага брата з дому. У далейшым Карл выратоўвае бацьку ад нападу разбойнікаў, які падстроіў Вільгельм, каб завалодаць бацькоўскай спадчынай.
Калі за аснову сюжэта драмы Шылер браў аповесць свайго старэйшага сучасніка, то вобраз разбойніка Моора і ягонай шайкі быў падказаны драматургу англійскімі народнымі баладамі аб дабрачынным разбойніке Робін Гудзе, дзе той выступае як народны мсцівец за несправядлівасці вышэйшых класаў, як сябра маламожных і вораг несправядлівых кіраўнікоў, карыслівых папоў і багацеяў.
Сюжэт [правіць]
З першых сцэнаў драмы ўзнікае востры драматычны канфлікт. Франц Моор робіць падседы супраць свайго брата Карла, дабіваючыся таго, каб айцец адмовіў яму ў спадчыне. Карл Моор бачыць у гэтым новае праяўленне несправядлівасці, наогул пануючай у свеце, і калі раней ён толькі абураўся фактам існавання зла, то зараз паўстае супраць усяго чалавечага ўпарадкавання, — ён становіцца завадатарам разбойніцкай шайкі. У той час як адзін брат, Франц, пайшоў па шляху злачынства дзеля дасягення сваіх эгаістычных мэтаў, другі брат, Карл, таксама стаўшы на злачынны шлях, кіруецца не прагай уласнай адплаты, а жаданнем здзейсніць сацыяльную помсту ў дачыненні да ўсіх прыгнятальнікаў.
Варажба паміж братамі ўдасканальваецца іх спаборніцтвам у каханні да прыгожай Амаліі, якая кахае Карла, нягледзячы на ўсе наветы Франца, які імкнецца заваяваць яе прыхільнасць. Франц даходзіць у сваёй злачыннасці да таго, што хоча замарыць бацьку голадам.
Імкліва развіваючыяся падзеі завяршаюцца фіналам, у якім загінае Франц, Амалія, старык Моор (бацька двух братоў), а Карл выракаецца ад свайго бунту.
Пераклад на беларускую [правіць]
«Разбойнікі» былі перакладезныя на беларускую мову Піменам Панчанкам.
Літаратура [правіць]
- Ф. П. Шиллер. Фридрих Шиллер. Жизнь и творчество, Гослитиздат, М. 1955.
- В. Жирмунский. Очерки по истории классической немецкой литературы, изд. «Художественная литература», Ленинград 1972
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Разбойнікі, п'еса
| Творы Фрыдрыха Шылера | |
|---|---|
| Драматычныя творы |
Разбойнікі | Змова Фіеска ў Генуі | Каварства і любоў | Дон Карлас | Валенштайн (Лагер Валенштайна – Пікаламіні – Смерць Валенштайна) | Марыя Сцюарт | Дзяўчына з Арлеана | Мэсінская нявеста | Вільгельм Тэль | Дзімітрый |
| Лірыка (выбраная) | |
| Проза (выбраная) | |
| Філязоўскія працы (выбраныя) | |
| Гістарычныя працы | |
| Часопісы | |
| Гэта пачатак артыкула пра літаратуру. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |