Раздзяляльная здольнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Раздзяляльная здольнасць (раздзяляльная сіла): здольнасць прылад раздзяляць вельмі блізкія ў прасторы, часе ці па фізічных уласцівасцях аб'екты і працэсы. Важная характарыстыка аптычных і некаторых радыётэхнічных прылад, лічыльнікаў зараджаных часціц, мас-спектрометраў і інш.

Раздзяляльная здольнасць аптычных прылад паказвае здольнасць іх даваць раздзельныя вобразы малых і блізкіх дэталяў прадмета. Абмежаваная дыфракцыяй святла і аберацыямі аптычных сістэм. Раздзяляльная здольнасць фотааб'ектываў вызначаецца колькасцю рысак на 1 мм, выразна бачных у вобразе міры. Раздзяляльная здольнасць мікраскопаў, падзорных труб, тэлескопаў вызначаецца найменшай вуглавой адлегласцю (лінейнай для мікраскопаў) паміж двума асобна бачнымі пунктамі. Раздзяляльная здольнасць спектральных прылад вызначаецца формулай R=λ/δλ, дзе δλ — найменшая розніца даўжынь дзвюх светлавых хваль, якія яшчэ раздзяляюцца прыладай, λ — сярэдняя даўжыня гэтых хваль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Раздзяляльная здольнасць // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 9. Рабкор — Сочы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел. Сав. Эн., 1973. — 640 с.: іл., карты. С.68.