Разетка (архітэктура)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віды разетак

Разетка — арнаментальны матыў у выглядзе стылізаванай кветкі. Раслінныя арнаменты дадзенага тыпу выкарыстоўваліся з часоў Старажытнага Егіпта, дзе найбольшае распаўсюджванне атрымалі матывы на аснове стылізаванай кветкі лотаса, бачнага зверху. У Старажытнай Грэцыі разеткамі ўпрыгожваліся пахавальныя стэлы. Пазней яна была ўспрынятая раманскім стылем і Рэнесансам, у часы якога, у перайманне старажытнарымскіх інтэр'ераў, рэльефныя і пісаныя разеткі змяшчаліся ў сярэдзіне кесонаў, на якія разбіваліся столі і скляпенні ўнутры будынкаў. Пасля гэты прыём распаўсюдзіўся ў Сярэдняй Азіі і нават у Індыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Марозаў, В. Ф. Палац у Жылічах. — Мінск, 1992

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]