Размеркавальны вал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Nockenwelle 2005.jpg

Размеркава́льны вал — дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выкананя аперацый і цыклічнасць работы. Асноўная дэталь газаразмеркавальнага механізму (ГРМ), якая служыць для сінхранізацыі ўпуску, выпуску і тактаў працы рухавіка.

Першае падабенства размеркавальнага вала з'явілася ў Старажытнай Грэцыі, прыкладна ў III ст. да нашай эры. Пазней быў апісаны ў Месапатаміі ў 1206 годзе. Валы як часткі механізмаў і машын з'явіліся ў Еўропе прыкладна з 14 стагоддзя.

Сёння размеркавальныя валы знайшлі найбольшае ўжыванне ў рухавіках унутранага згарання ў газаразмеркавальных механізмах. У сучасных аўтамабільных рухавіках, як правіла, размешчаны ў верхняй частцы галоўкі блока цыліндраў і злучаны са шківом ці зубчастай зоркай коленвала рамянём ці ланцугом ГРМ.

Асноўнай часткай размервала з'яўляюцца яго кулачкі, колькасць якіх адпавядае колькасці ўпускных і выпускных клапанаў рухавіка. Такім чынам, кожнаму клапану адпавядае індывідуальны кулачок, які і адкрывае клапан, набягаючы на рычаг штурхача клапана. Калі кулачок «збягае» з рычага, клапан зачыняецца пад дзеяннем магутнай зваротнай спружыны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 261. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Камп'ютарная анімацыя размеркавальнага вала, кіраўніка рухам клапанаў