Размовы:Ігнат Цярэнцьевіч Буйніцкі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 2 снежня 2011 года).

А бачылі, што папярэдняя версія артыкулу капівіа? І зараз вялікія кавалкі цалкам адтуль?---Хамелка / разм. 23:47, 5 лістапада 2011 (UTC)

Калегі! Капівіа не супярэчыць Няфёду, на кожны абзац можна ставіць зноску на яго. Калі ласка, не стаўце зносак на сеціўныя рэсурсы невядомага аўтарства. Наогул, навошта спасылкі на рэсурсы дзе звестак меней чым у самім артыкуле? Калі ласка, перапрашаю, спыніце шкодніцтва. --Максім Л. 18:04, 6 лістапада 2011 (UTC)
На жаль, Няфёда ў мяне няма. Таму я дадаю тую крыніцу, у якой я прачытала факт (нават, калі з гэтай крыніцы я ўзяла толькі гэты факт). І гэта правільна, бо інфармацыя павінна быць пацвержанай. Выкарыстанне сеціўных рэсурсаў не супярэчыць правілам, калі знойдзецца больш аўтарытэтная крыніца, проста змяніце спасылку, калі факт вызывае сумнеў і пацвержаны сумнеўнай крыніцай, аспрэчце яго. Пры гэтым парушэнне АП, гэта парушэнне аднаго з 5 асноўных стаўпов, што ўжо сур'ёзна. Кожнаму трэба над гэтым задумацца.---Хамелка / разм. 21:09, 6 лістапада 2011 (UTC)
Ніякі гэта не факт, Вы ўпэўненая, што сеціўны капіпасцер/белазараперакладчык не паблытаў дачку з жонкай? Спасылацца і браць тэксты невядомага паходжання, навошта, каб потым чакаць на шаблон аспрэчвання? А падчас чакання ўводзіць у зман чытачоў? У нас ужо быў выпадак з фотаздымкам «Цёткі», які ад нас пайшоў у друкаваныя СМІ. Наконт АП, то ў гэтым тэксце няма аб'екту аховы. Нават калі б і быў, то можна браць і цалкам абзацы, калі паказваць крыніцы — у Законе пра гэта напісана. --Максім Л. 21:56, 6 лістапада 2011 (UTC)
Вядома, памылкі магчымыя, але думаецца, законатворцы не мелі на ўвазе той выпадак, калі заместа цытавання абзана з пазначэннем крыніцы будзе ўзяты ўвесь тэкст. Добра спрачацца са мною, цяжэй у судзе, калі супраць нас будуць юрысты аўтараў, правы якіх мы парушылі. Яшчэ горшы выпадак, калі па інтэрнэтам пойдзе гуляць не памылковы здымак Цёткі (дарэчы, ён пайшоў не ад нас, цытую адсюль - "Оказывается, прежде чем попасть на Викисклад в облике поэтессы Тётки, анонимная дама в белом пришла туда еще в 2005 году в составе семейного архива юзера Infrogmation из Нового Орлеана (активного в википроектах и сейчас, через шесть лет). Фотография датирована примерно 1928 годом, через примерно 12 лет после смерти поэтессы." Ды і не першы гэта выпадак), а калі пойдзе слава пра наш моўны раздзел, як гняздо капіпасты і людзей, якія класці хацелі на аўтарскія правы (ці даўно такая хваля ўздымалася?).

Наогул, трэба размяжоўваць на 2 асобных абмеркавання на 1. праблему аўтарытэтнасці сеціўных крыніц і 2. Праблему парушэння Аўтарскага Права ў нашых артыкулах (пачаць тут трэба з перакладу, прыняцця супольнасцю і ўводу ў выкарыстанне правіла Аб атрыманні аўтарскіх дазволаў, бо той жа дазвол ад Маракова атрыманы без выканання юрыдычных фармальнасцяў, з-за чаго дэ юрэ каля 300 нашых артыкулаў фактычна парушаюць АП). Я толькі прашу, не трэба на мяне злавацца і даказваць адваротнае, бо гэта праўда, я кансультавалася ў службе OTRS і яны пацвердзілі, што мая думка правільная, і вось гэтыя дазволы ліпавыя і не маюць аніякай юрыдычнай сілы ---Хамелка / разм. 15:27, 7 лістапада 2011 (UTC)

Давайце нарэшце высветлім, што разумееце Вы, што разумеюць тарашкевічы і што разумее Закон пад словамі "парушэнне аўтарскага права", а потым будзем кідацца ... у наш раздзел. --Максім Л. 18:03, 10 лістапада 2011 (UTC)
Адносна Цёткі, адзін з нашых удзельнікаў загрузіў гэты здымак з блога пана Балахонава, потым ён праз тарашкевічаў трапіў на Команзы, але праз беларускія раздзелы ён трапляў у беларускія друкаваныя СМІ. Пры тым, што ў каментарах да допісу Балахонава людзі адразу выказвалі пэўныя сумневы. Нельга нічога браць з Сеціва, калі там не падпісана адкуль яно насамрэч. --Максім Л. 18:32, 10 лістапада 2011 (UTC)
  • ммм, артыкул такi нейкi... i капiвiа адсюль, i адтуль, i, галовнае, не бачна - у чым талент чалавека i што ён зрабiў дзеля Беларусi. Там жа якая-нiякая iдзэя была.--Ohlumon 18:04, 24 лістапада 2012 (UTC)
Прывітанне, спадар Ohlumon, ад Вас любая крытыка мною прымаецца з удзячнасцю. Заўвагі справядлівыя, але гэта ўжо пытанне пра наяўнасць у мяне самой таленту напісаць цэльны і захапляльны артыкул хоць бы і на тэму, якая мяне захапіла :(. На жаль, высвятляецца, што мае таленты ў іншым. Я разумею, што правіць стыль і "ідэю" ў ва ўжо гатовым тэксце - гэта самая цяжкая, амаль немагчымая задача, але спадзяюся, што знойдзецца фанат і зробіць. А пакуль няхай хоць так будуць людзі чытаць. Без сумніваў, гэта ў сеціве самы поўны збор фактаў і выяў.---Хамелка/ разм. 10:02, 25 лістапада 2012 (UTC)