Размовы:Іпацьеўскі летапіс

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Наколькі я разумею, правапіс назвы артыкула не адпавядае нарматыўным правілам? Ці ўсё-ткі выбар менавіта такой формы напісання апраўданы чымсьці: традыцыяй, саманазвай?.. Mienski 18:48, 27 October 2006 (UTC)

Нематываванае, нявернае напісанне. -- 82.209.209.52 22:22, 27 October 2006 (UTC)
  • Зразумела, што саманазвы ў такім выгляде ніколі не было, і быць не магло. У такім месцы ўставіць "-цьц-" азначае кепска адчуваныя прынцыпы сістэмы беларускай мовы. Нарматыў тут "Іпацьеўскі", а магчымыя яго "паляпшэнні" -- "Іпацеўскі" або "Іпатаўскі".
  • Чым кіраваўся стваральнік назвы User:MaximLitvin, які актыўна ўдзельнічае ў старабеларускім лексіконе -- не разумею. Праўлю. Yury Tarasievich 06:55, 28 October 2006 (UTC)
Нават не ведаю, чаму так напісаў :/ Лаўрэнцеўскі дакладна напісаў, а тут такога намалаціў 8/ , відаць, памылка выпадкова атрымалася ў артыкуле пра АМГ, а адтуль аўтаматычна пайшла "гуляць". Дарэчы, чаму "часоў", а не "гадоў", задаецца, заўсёды было "гадоў"... --MaximLitvin 11:25, 28 October 2006 (UTC)
  • Па-добраму, то можна б і так, і так, але ў энц. дадзена як "часоў", спецыяльна спраўджваў перад праўкай, таму і паставіў. Yury Tarasievich 01:02, 29 October 2006 (UTC)
  • Дарэчы, ёсць пытанне і да апошняга году, які закранаецца ў Галіцка-валынскай частцы -- 1292 ці ўсё ж 1291? У тым, што ў мяне пад рукой, даюць 1291, але мо', гэта было абноўлена? У каго ёсць аўтар. крыніцы, праверце, калі ласка... Yury Tarasievich 01:02, 29 October 2006 (UTC)
Што гэта за энц., бо памылка відавочная - напрыклад у Энц.ВКЛ "...гадоў", "часоў" часам трапляецца ў некаторых працах нават побач з "гадоў". Апошні год у арыгінале летапісу 1292 - там пра смерць пінскага князя Юрыя Ўладзіміравіча, у Энц.ВКЛ таксама пазначаны 1292. --MaximLitvin 07:41, 29 October 2006 (UTC)
  • БелСЭ. Дарэчы, аўтар і там, і там -- Чамярыцкі, тэкст практычна ідэнтычны, крыніцы тыя самыя (Шахматаў, Свод летопісей), і, значыць, гэта можа быць (а можа і не быць) моўнай памылкай або альтэрнатыўным выбарам. Тое самае пра год (гл. wp/be/Гісторыя Гродна, пра дату заснавання). Калі мы не маем дзеля спраўджання "трэцяга" акадэмічнага варыянту, то, думаю, варта проста дадаць дадатковае перакіраванне і варыянт даты. Yury Tarasievich 11:20, 29 October 2006 (UTC)
Ну назва нехай сабе, калі такія развагі, але з датай ўсё проста - 1292 напісаны ў самім летапісе. --MaximLitvin 13:26, 29 October 2006 (UTC)
  • Навошта "няхай"? Асабіста я, каб не ведаў, то і сам бы найперш спрабаваў са словам "гадоў". Праблема розначытання існуе аб'ектыўна, і, значыць, мусіць развязвацца, хоць бы, тымчасам, вось так. Дарэчы, аказваецца, я ўжо зрабіў гэтае перакіраванне, але не памятаў. :)
  • А з годам -- мне ж не шкада, але чаму на тых самых крыніцах -- і розніца на той самы адзін год, як з датай заснавання Гродна, якую таксама бралі з летапісу? Таму і кажу, што няблага б спраўдзіць... Yury Tarasievich 15:39, 29 October 2006 (UTC)
Ну вось я і кажу, калі так, няхай, але імхо "... гадоў" больш распаўсюджана. Пра дату вышэй пісаў - 1292 у летапісе. Памылка пры перакладзе на сучасны календар немагчымая, або невыявімая, бо невядома ў які месяц і дзень адбываліся падзеі апісаныя пад 1292, то бок застаецца верыць датыроўке летапісу. Пра 1128 больш вядома, бо падзеі па летапісе адбываліся 2-4 жніўня, т.б. гэта пэўны 1128, як на які календар не перакладай. І гэта не заснаванне горада і нават не яго згадка, а згадка гарадзенскага князя - вядуцца навуковыя спрэчкі з якога ж ён Гародна. Больш верагодна, што Гродна быў як славянскае паселішча заснаваны каля 1005 уладзімір-валынскім князем Ігарам, а ўмацаванні з'явіліся пасля 1050. --MaximLitvin 17:09, 29 October 2006 (UTC)
  • Я не валодаю пытаннем пераліку на сучасны каляндар у такой ступені, каб весці гэту дыскусію, а проста цытую тыя праблемы, якія былі адрасаваныя пры выданні краязнаўчага зборніку. :)) Усяму, што вы кажаце, існы варыянт Гісторыі Гродна не пярэчыць, звярніце ўвагу. А каб вы тое, што кажаце, туды дадалі, -- ды з крыніцамі, -- то яшчэ лепей было б. :)) Yury Tarasievich 20:04, 29 October 2006 (UTC)
  • Па назве -- проста дайце спасылку на "трэцюю" (але акадэмічную) крыніцу. Бо зараз, як бачым, што туды, што сюды. Аднаму здаецца так, другому так. Адзін з энцыклапедыі, другі з энцыклапедыі. Чакаем. :)) Yury Tarasievich 20:13, 29 October 2006 (UTC)