Размовы:Ісландыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Якім торфам крытыя будынкі? Гэта будынкі, зробленыя з дзёрну (па-англіску turf houses), хаця б не ганьбіліся б!

Па-першае, падпісвайцеся, калі-ласка, ананімная лаянка нікога не ўпрыгожвае. У літаратуры традыцыйна гаварылася аб торфе як будаўнічым матэрыяле ў Ісландыі, магчыма пераклад і не самы ўдалы, але ж і дом з дзёрну пабудаваць наўрад ці ўдасца. Торф жа спрэсаваны і відаць больш прыдатны як буд. матэрыял. Дарэчы, торф утвараецца з дзярніны, якая ва ўмовах пераўвільгатнення і без дастатковага доступу кіслароду не паспявае распадацца да мінеральных рэчываў. На прыакіянічных лугах Ісландыі якраз такія ўмовы --JerzyKundrat 06:09, 7 лютага 2012 (UTC)

Прабачце, што не падпісаўся ў першы раз. Не ведаю, дзе Вы чыталі пра хаты з торфу (анг. - peat, ісл. - mó), але хаты там будаваліся з дзёрну (англ. - turf ці ісландскае, як раз, torf). Хіба тыя (рускамоўныя?) аўтары самі пераблыталі словы. Будаваліся звычайна: на аснову з камяню ставілі драўляны каркас, а надалей паміж сценкамі каркасу выкладвалі "кірпічыны" (фактычна скруткі) дзёрну. Дзёрн мог накладвацца на паверхню, хаця і без таго сцены хутка зарасталі травою, замацоўваючы "кірпічыны". Складанасць, як раз, была, каб тыя сцены не ператвараліся ў торф, бо яны ў такім выпадку рассыпаліся (торфабрыкетаў тады не рабілі). Падрабязней глядзіце тут. Дарэчы, будынкі з дзёрну багата вядомыя па свеце, у тым ліку ў цэнтральных штатах ЗША і Канады. Пасля вайны баракі з дзёрну будавалі і на Беларусі. Адзін такі аглядаў на свае вочы ў мінулым годзе. Frantishak

Дзякуй за тлумачэнне, вельмі цікава і пачытаць, і паглядзець. Гісторыя ў адказ. На пойме рэчкі Лебяда мясцовыя жыхары традыцыйна займаліся торфанарыхтоўкай. Блокі глебаўтваральнай пароды (назавем гэта так) спачатку прасушвалі, а пасля выкарыстоўвалі як паліва. Пра будынкі з торфу сапраўды пісалі рускамоўныя аўтары. --JerzyKundrat 05:22, 9 лютага 2012 (UTC)

На ўселякі выпадак даведаўся ў ісландскага калегі з іх нацыянальнага музею, ці выкарыстоўваўся торф пры пабудове хацін. Не выкарыстоўваўся. Больш за тое, торф у Ісландыі лічыцца не зусім бяспечным нават для пасыпкі ў хлявах для жывёлы. Frantishak 04:40, 13 лютага 2012

А ў мяне ў слоўніку turf з англ. перакладаецца як 1) дзёрн, 2) торф, 3) бегавая дарожка на іпадроме. Што тычыцца хацін-дамоў, тэкст у артыкуле пра Ісландыю цяпер з БелЭн. Прыкрыюся аўтарытэтнымі крыніцамі. -JerzyKundrat 05:10, 13 лютага 2012 (UTC)