Размовы:Армен Лявонавіч Тахтаджан

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А чаму «Армен»? Няўжо таксама Крапіва? Dalibor 22:09, 12 Люты 2010 (UTC)

Па-першае, гл. § 3.Літары э, е. Па-другое, Арменія -- Армен з грэч. "жыхар Арменіі". --Максім Л. 10:57, 13 Люты 2010 (UTC)
Увогуле, не факт. Там напісана «згодна з літаратурным вымаўленнем». Вы паспрабуйце вымавіць «Армен» — атрымліваецца цяжкавата, нават у рускай мове вымаўляецца «Армэн», хоць і пішацца «Армен». Dalibor 22:46, 22 Люты 2010 (UTC)
У рускай мове сапраўды чуецца "э", а ў беларускай гэта (чуецца/пішацца) пытанне ці не вастрэйшае, менавіта з-за таго, што большасць арыентуецца на рускае маўленне, а ў слоўніках пытанне не заўсёды вырашанае. З найбольш яскравага, напр. у слоўніках "сЕкс" і "панЕль" -- такое літаратурнае маўленне, але большасць пра гэта не здагадваецца, праўда, у перадапошнім акадэмічным слоўніку раптам з'явілася "панЭль" насуперак усім мінулым, што мяне троху бянтэжыць, трэба паглядзець у найноўшы Арфаграфічны (2009 г. выд.). З.Ы. Так, у новым, панЭль, але Арменіі і Армена там няма наогул. --Максім Л. 08:25, 25 Люты 2010 (UTC)
То ў тым і праблема. Праглядзей некалькі беларускамоўных слоўнікаў імёнаў, Армэна/Армена нідзе няма. Але ж арыентавацца на этымалогію таксама нельга. Бо, напрыклад, імя Арцём з грэц. «прысвечаны Артэмідзе» — дык што ж тады, пісаць Артэм? Dalibor 17:42, 25 Люты 2010 (UTC)
P.S. Дарэчы, у арфаграфічным слоўніку 2009 году — панэль. А ўвогуле, не забывайцеся, што слоўнікі, нават акадэмічныя, толькі канстатуюць наяўны стан мовы, але ж не ствараюць яе накшталт стандарту. Dalibor 17:48, 25 Люты 2010 (UTC)
Паглядзеў "Звязду", проста смешна, аднолькавая колькасць Арменаў і Армэнаў, праўда, Армен у артыкуле Лабадзенкі, а Армэн ў артыкуле карэспандэнткі-школьніцы. А ў Гуглі на беларускай Арменаў у 5 разоў болей за Армэнаў, але гэта аргумент не моцны :) Кінем спрэчку, а як Вы пачалі артыкул, то Армэна зраблю асноўнай версіяй, а Армена перасылкай і такую версію напісання ў дужках пазначу ў артыкуле. --Максім Л. 18:26, 25 Люты 2010 (UTC)
Згода :) Dalibor 18:31, 25 Люты 2010 (UTC)

Усёткі праўда ваша. У Беларускай Энцыклапедыі некалькі разоў сустрэў напісанне Армен, хоць і пра іншых людзей. Таму перакінуў артыкул у Армен Лявонавіч Тахтаджан, а Армэна выдаляйце. Dalibor 20:49, 22 Сакавік 2010 (UTC)

Пакіну перасылкай, э/е пакуль не ўнармавана належным чынам, шмат хто будзе шукаць з э. --Максім Л. 21:07, 22 Сакавік 2010 (UTC)