Размовы:Асацыятыўная аперацыя

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Здаецца, што слова мянуецца няма ў слоўніках, затое ёсць завецца і называецца --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:31, 11 чэрвеня 2013 (UTC)

Ёсць, родненькае: http://slounik.org/search?dict=&search=менаваць&x=0&y=0 /Несцераў (размовы) 20:33, 11 чэрвеня 2013 (UTC)
Гэтыя слоўнікі больш падыйдуць для раздзела на тарашкевіцы, дарэчы, нават цікава стала, а ад якога слова менаваць утварылася? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:47, 11 чэрвеня 2013 (UTC)
А што, афіцыйны правапіс калісьці заказваў карыстацца ўсім багаццем беларускай лексікі? Я думаю, калі такое пытанне і магло ўзнікнуць у пэўных рэдакцый за савецкім часам, то гэта пытанне палітычнае, ідэалагічнае. А я спадзяюся Вікіпедыя свабодная ад гэтага. Слова ёсць — выкарыстоўваем. Утварылася яно ад таго самага слова, што і "мянушка". Дакладней, наадварот. То бок, корань там той-жа самы, што і ў [і]мя. Такое самае з'явішча можна назіраць на прыкладзе пары імаць-мець. /Несцераў (размовы) 20:53, 11 чэрвеня 2013 (UTC)
Калі слова не было ўнесена ў найноўшы слоўнік беларускай мовы, дык, магчама, на тое былі прычыны, бо ў ім ёсць амаль усё, нават такі паланізм як выстава. Заказваць не заказваў, але регіяналізмаў і мала ўжывальных словаў сумніўнага паходжання трэба пазбягаць, прынамсі, у артыкулах пра дакладныя навукі. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 21:17, 11 чэрвеня 2013 (UTC)
Сумніўнае паходжанне — гэта публіцыстыка. А вось факты. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы, палюбуйцеся: http://imageshack.us/a/img199/2552/screenshot20130612at080.png І там-жа мянушка: http://imageshack.us/a/img14/2552/screenshot20130612at080.png Пры гэтым першае ўтварылася ад ст.-полськ. mianowac', а другое — ад польск. mianowka. Аднакарэнныя словы нават. А наконт малаўжыванасці... Дык у нас і беларуская мова мала ўжываецца. :)) Не паказнік, не ў сённяшняй сітуацыі.
Ясна, тады навошта ўжываць яўна пазначаны паланізм? --Максім Л. (размовы) 06:20, 12 чэрвеня 2013 (UTC)
Іншымі словамі, "мянушка" вы таксама не ўжываеце? :)) Яшчэ раз паўтару, словы аднакарэнныя. Альбо выкідаем абодва, альбо пакідаем абодва. Іначай бурыцца сістэма. /Несцераў (размовы) 08:43, 12 чэрвеня 2013 (UTC)
Мне так падаецца, што "запазычана" і "утворана накшталт" - гэта трохі розныя рэчы. Навошта змагацца за гэтае слова, калі ёсць сапраўды шырока распаўсюджанае называцца (пужае яга падабенства з рускім называться?), утворанае не ад мянушкі (назва, дадзеная жартам, у насмешку), а ад слова назва? З мянушкай іншая справа — ёй няма замены. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 09:00, 12 чэрвеня 2013 (UTC)
Мяне зусім не пужае падабества з чым-бы то ні было. Усё пачалося з таго, што такога слова няма ў слоўніках. А я паказаў, што яно там ёсць. І не толькі ў тарашкевіцкіх. Калі вы будзеце заўсёды зважаць на этымалогію, то наагул гаварыць не зможаце. "Назва", дапусцім, то таксама пальшчызна. Па-беларуску — назова. І г. д. /Несцераў (размовы) 09:08, 12 чэрвеня 2013 (UTC)
Можа, чыста ў практычных мэтах, варта менавіта тут ужыць сінонім са "свежага" агульнага слоўніка? --Максім Л. (размовы) 12:30, 12 чэрвеня 2013 (UTC)

Шаноўны спадару Несцераў, галоўная загана слова "менаваць" зусім не яго польскае (ці яшчэ якое) паходжанне, а тое, што

  • слова "менаваць" малараспаўсюджанае (у параўнанні з "называць");
  • "менаваць" сугучнае больш вядомым словам "мена", "менавы", "змена", "абменьваць" і пад.

І што важна, гэтыя два пункты выступаюць у спалучэнні.

У выніку, звычайны чалавек, не знаёмы з польскай мовай і гаворкамі беларуска-польскага памежжа, словы "менаваць", "менавацца" хутчэй зразумее як "абменьваць", "абменьвацца", "разменьваць", "мяняць" і пад.

У тым жа этымалагічным слоўніку (ЭСБМ, т. 7, с. 14) ёсць словы "мен", "мена". Акрамя таго ў слоўніках ёсць слова "менавы" [1]. Усе гэтыя словы па сэнсу звязаныя з дзеясловам "мяняць".

І калі ў мастацкім творы на ўсё вышэйсказанае можна не зважаць, то ў артыкуле па матэматыцы такія непаразуменні выглядаюць няхораша і могуць зацямняць сэнс, а ён павінен быць гранічна ясны. Таму ў артыкулах, якія пішуцца навуковым стылем, па магчымасці лепш ужываць агульнавядомыя словы. У дадзеным выпадку гэта словы "называць" і "называцца". --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 05:09, 13 чэрвеня 2013 (UTC)