Размовы:Балты

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адразу некалькі пытанняў[правіць зыходнік]

  • Спасылка 1 "У 9—12 ст. пісьмовыя крыніцы ўзгадваюць шэраг балтскіх этнасаў (куршы, латгалы, селоны, земгалы, жмудзіны, літва, ятвягі, прусы), якія насялялі паўднёвае і ўсходняе ўзбярэжжа Балтыйскага мора ад Віслы да Заходняй Дзвіны, а таксама амаль усю тэрыторыю сучаснай Беларусі" і "Сучаснымі балцкімі (по мове) народамі з'яўляюцца літоўцы, латышы і латгалы" на Кізіма С.А., Лянцэвіч В.М., Самахвалаў Дз.С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. – Мн.: Выд-ва МІК, 2003. – 91 с. Там нічога такога (вылучэнне) не сцвярджалася і не магло сцвярджацца, а назваў "селоны", "ятвягі" і "жмудзіны" наогул няма. Затое, прысутнічаюць назвы "жамойты" і "яцвягі".
Было вось гэта, потым прыйшлі ананімы, дапісалі лухты, а удзельніца Хамелка ўхваліла гэтую лухту. Трэба выпраўляць! Адносна Кізімы, то ад гэтага неананімны варыянт адрозніваўся толькі ад Віслы да Заходняй Дзвіны, што і праўда, нават больш дакладна і Кізіму не супярэчыць. --Максім Л. (размовы) 05:40, 22 красавіка 2012 (UTC)
  • "пісьмовай русінскай мовай" - Што гэта за мова такая?
Відаць, тая самая мова, якую адны называюць стараўкраінскай або старабеларускай, другія агульнаўсходнеславянскай, а трэція наогул канцылярытам. --Максім Л. (размовы) 05:51, 22 красавіка 2012 (UTC)
  • "але ёсць звесткі аб захаванні (да 1-ай пал. 19 ст.) ў якасці размоўнай - вусных балцкіх гаворак", "Паступова склалася сучасная беларуская мова (у якой каля 30% складае балтская лексіка)", "У 2-ай пал. 19 ст. рэшткавыя балцкія астравы, якія ў этнаграфічнай Беларусі захаваліся толькі на Віленшыне і Гродзеншчыне, былі ахопленыя новалітоўскай нацыянальнай прапагандай, канчаткова страцілі ўласную этнічную самасвядомасць і ўвайшлі ў склад літоўскай нацыі" (літоўскай прапаганды тады яшчэ не было), "Сучасныя генетычныя даследаванні паказываюць, што беларусы застаюцца антрапалагічна балцкім народам" - кожнае з гэтых сцверджанняў як раз патрабуе адпаведных спасылак, бо 1) мякка кажучы спрэчнае, 2) вельмі адвольна тлумачыць сапраўдныя даследаванні. - Frantishak (размовы) 23:19, 21 красавіка 2012 (UTC)
Лухту выдаляць! --Максім Л. (размовы) 05:51, 22 красавіка 2012 (UTC)