Размовы:Беларуская цэнтральная рада

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Калабарацыя[правіць зыходнік]

Прапаную ўстрымацца ад стварэння такой катэгорыі. Бо пры жаданні калабарцыяністамі можна назваць ці не большасць беларускіх палітычных дзеячаў. Жылуновіча і Машэрава, напрыклад. -- JerzyKundrat 06:11, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Давайце ўсё ж не затуманьваць пытання. Не ведаю, ці патрэбная катэгорыя, але ў вачах сусветнай навукі тыя, каго ў нас завуць "калабарацыяністы" -- таксама калабарацыяністы. І Жылуновіч з Машэравым тут ніяк не да рэчы. "Пры жаданні" можна і чорнае назваць белым. Yury Tarasievich 08:14, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Перапрашаю, можа я не ўсё разумею, але... Каго (разглядаючы паняцце ўвогуле) можна назваць калабарцыяністам-калабарантам? -- JerzyKundrat 08:47, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Калабарант -- хто супрацоўнічае з акупацыйнай уладай. Толькі не пачынайма пра "савецкую акупацыйную ўладу", таму што гэта не так проста, як здаецца. Yury Tarasievich 09:12, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Вось я і не хачу даваць для гэтага нагоды. І прапаную пастарацца абысціся без падобных акрасленняў. І лічу, што лепш, калі і адпаведнай катэгорыі ўвогуле не будзе. -- JerzyKundrat 09:17, 12 Лістапад 2008 (UTC)

Калі такія жарсці пачынаюцца, то я ў прынцыпе не супраць. Давайце прыбярэм. Проста я гэтую катэгорыю падглядзеў у іншым артыкуле (ці то ў БНС, ці то ў БЦР). Вось і дадаў - дзеля сістэмы. Mienski 16:18, 12 Лістапад 2008 (UTC)