Размовы:ВАЗ-2103

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Меркаванне[правіць зыходнік]

Большая частка гісторыі адносіцца больш да ВАЗ-2101. Мабыць варта проста ўказаць, што рухавік ВАЗ-2103 быў зроблены на аснове ВАЗ-2101 і скарочана напісаць прычыну, а дэталі распрацоўкі рухавіка 1,2 перанесці ў ВАЗ-2101?

Больш суб'ектыўныя заўвагі:

  • тэкст у рускай вікі — вытрымкі з кнігі "Высокой мысли пламень", таму і стыль публіцыстычны, не ўласцівы энцыклапедыі.
"Капрызных рысораў" варта пазбягаць. «па зразумелых прычынах, дзяліцца сваімі прататыпамі кіраўніцтва фірмы жаданнем не гарэла.» — таксама ня добра.
  • Ня ведаю ці патрэбныя такія "Цікавыя факты". Кожны рамантуе аўтамабіль як можа. Тут няма нейкай "фішкі" ці асаблівасці мадэлі, а простая рэчаіснасць - ВАЗ-2106 выпускалі ажно да 2006 года і яе дэталі набыць прасцей, чым шукаць арыгінальныя ад 2103.
  • Доўгі час ВАЗ-2103 заслужана лічыўся камфартабельным, надзейным і дынамічным аўтамабілем. ВАЗ-2106, які прыйшоў на змену, вырабляўся да 2006 года і шырока эксплатуецца ў Расіі і краінах СНД. гэта як раз бліжэй да цікавых фактаў, але, мяркую, сказ пра 2106 датычыцца толькі ВАЗ-2106 - і не для гэтага артыкула.

--Weintrauber (размовы) 15:53, 11 мая 2014 (FET)