Размовы:Гарады Славакіі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Анатолю наконт націскаў[правіць зыходнік]

Шаноўны Анатоль, пачаў на днях грунтоўна вучыць славацкую мову і даведаўся аб тым, што націск у ёй заўжды і заўсёды без выключэнняў падае на першы склад. Гэта тычыцца і назваў гарадоў. Так: БрАціслава, а ніякая не БраціслАва, як я са здзіўленнем знайшоў для сябе. Думаю, варта пераправерыць усё. Асабліва мяне бянтэжаць гарады, дзе ў беларускім варыянце ёсць "ё" на канцы. Гэта, вядома, не гарыць, але ж трэба дадаць у спіс планаў... --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:55, 4 верасня 2014 (FET)

З'явіцца камп'ютар — пагляджу. --Artificial123 (размовы) 09:09, 4 верасня 2014 (FET)

"y" на канцы слоў[правіць зыходнік]

Ігрэк на канцы слоў у славацкай мове гучыць як штосьці сярэдняе паміж нашым "і" і "ы". Звярну, аднак, увагу на тое, што гарады, артыкулы пра якія ўжо існуюць, маюць транслітарацыю праз "і" — Банска-Бістрыца і г. д. Прычым як у сярэдзіне, гэтак і ў канцы слоў. А вось гарады, пра якія яшчэ няма артыкулаў, перадаюць "у" як "ы". Мяркую, гэта мусіць быць унармавана пэўным чынам. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:35, 1 снежня 2014 (MSK)[адказаць]

Напісанне большасці гарадоў паводле БЭ (у тым ліку і Банска-Бістрыцы), пакуль не з'явіцца ТКП па славацкіх тапонімах, якія-небудзь "унармаванні" будуць усяго толькі арыгінальным даследваннем. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 20:05, 3 снежня 2014 (FET)
Паводле БЭ даецца "і" ў якасці замены славацкаму "y". Гэта адпавядае і кароткай граматыцы славацкай мовы, калі ведаеце такую кнігу. Як мяркую, у артыкуле варыянты з "ы" падаваліся не паводле БЭ, а паводле інтуіцыі. Таму прапаноўваю перагледзець спіс і замяніць "ы" на "і" там, дзе яно мае быць. Як з Банскай-Бістрыцай. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 20:14, 3 снежня 2014 (FET)