Размовы:Гісторыя Беларусі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гэта артыкул падобны на нейкі не сістэматычны тэкст, які вельмі цяжка чытаць. Адна эпоха змяняе іншую без усякага матэрыялу які іх злучае. Прапаноўваю, каб гэты артыкул і яе падразделы былі падзеленыя паміж актыўнымі ўдзельнікамі Вікі і прыведзеная ў годны стан.--Ўладлен 23:01, 16 студзеня 2011 (UTC)

Дык і ў жыцці адна эпоха сапраўды змяняе другую, без усякіх злучкоў. :) Што слушна, дык тое, што ўзровень падрабязнасці між эпохамі тут няроўны -- як для агульнага нарысу занадта падрабязныя абзацы, а для паглыбленых тэмаў -- занадта кароткія.

Таксама варта даваць больш спасылак на прылеглыя тэмы пры кожным абзацы (ш-ны далей і таксама). Yury Tarasievich 08:23, 17 студзеня 2011 (UTC)

Калі я гаварыў пра эпохі "без усякага матэрыялу які іх злучае" - меў на ўвазе матэрыял, які ўзаемазвязвае эпохі... Адна эпоха ў гісторыі, не можа быць не звязаная з папярэдняй эпохай.--Fenix 89 16:42, 17 студзеня 2011 (UTC)
А ў нас яшчэ ёсць Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка у жудасным стане :(---Хамелка / разм. 17:33, 17 студзеня 2011 (UTC)

Згадкі гарадоў і гістарычныя карты[правіць зыходнік]

Даволі спрэчны пералік: гады некаторых гарадоў можна ставіць пад сумнеў — прыклад Друцка, Яшчэ восенню 1978 Уладзімір Манамах паваяваў ваколіцы Лукоммля, Лагойска і Друцка; няма крыніц, якія пацвярджалі б існаванне горада ў дадзеным годзе. На мой погляд трэба пакуль прыбраць гэты загаловак з тэкстам.
Навошта рабіць у нізе артыкула «тупы» пералік гістарычных карт. Можа іх варта прымацаваць да канкрэтнай эпохі ў артыкуле.--Dzianis Niadbajla (размовы) 14:53, 25 ліпеня 2013 (UTC)