Размовы:Зубр еўрапейскі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 4 лістапада 2011 года).

Цікавы факт, які варта дадаць у артыкул Белорусские зубры начинают вырождаться --Чаховіч Уладзіслаў 20:12, 12 верасня 2011 (UTC)

Магчымыя хибы (па большай часцы стылистычныя) — of course, totally imho:
«Кажучы праўду, варта заўважыць»
«Як ужо адзначалася»
«што ў асаблівасці кідаецца ў вочы»
«як адзначалася вышэй, уся скура ў зубра пакрыта поўсцю»
«Пераможаны зубр застаецца ні з чым[7], ён апускае галаву, як бы прызнаючы перавагу суперніка, паварочваецца і адыходзіць» — амаль паэтычнае аписанне
«У цэлым можна сказаць, што белавежскі падвід зубра быў выратаваны.» — а як сфармуляваць больш навукова?
«Заапаркі ў 30 краінах таксама трымаюць шмат жывёл.» — ёсць у заапарках 30 краин.
«Буйны нямецкі заолаг» — буйны, ци не буйны, хто гэта вызначыу? и ци гэта истотна?
«Белавежская пушча ў Польшчы і Беларусі з'яўляецца домам» — литаратурны штамп
«…дзе саюзныя войскі злучыліся перад паходам да поля вырашальная бітва паміж Каралеўствам Польскім…» — навошта, спасылку на адпаведны артыкул и усё
«у помніку беларускай літаратуры» — твор и усе
«Гэта здольнасць выкарыстана ў тым ліку ў Плейстацэнавым парку» — навошта? ведаць, што зубры там есць — цикава; што яны и там угнойваюць — видавочна;
«Паляванне на зуброў у многіх краінах, як правіла, забаронена або вельмі абмежавана» — ци «у многіх краінах» ци «як правіла» непатрэбна;
«Варта працягваць рассяленне, ствараючы невялікія, па 25-50 галоў, статкі ў паляўнічых гаспадарках.» — чыя гэта рэкамендацыя?
Пры аписанни памерау у некальких сказах няма працяжникау.
Дзякуй за працу.

Шчыры дзякуй Вам за такія цэнныя заўвагі. Так прыемна, што нехта цікавіцца напісаным намі. Спадзяюся, што пры чытанні Вы атрымалі хоць маленькую частку таго задавальнення, якое я атрымала пры напісанні. Завітайце да нас яшчэ не раз, мы вельмі стараемся для сваіх чытачоў.---Хамелка/ разм. 08:52, 17 студзеня 2012 (UTC)