Размовы:Карст

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вызначэнне "з'явы і працэсы, якія ўзнікаюць пад уплывам прыродных паверхневых і падземных вод у растваральных горных пародах" дакладна адносіцца да карста, а не карставання? Frantishak (размовы) 05:38, 3 снежня 2013 (FET)

Няма пад рукой першакрыніцы, каб спраўдзіць. З досведу памятаю, што ў тэрміналогіі датычна карста ёсць пэўная блытаніна. Суб'ектыўна: карставанне гэта спецыфічны геалагічны (геахімічны) працэс, карст - паняцце, што характарызуе працэсы і іх канкрэтнае праяўленне на зямной паверхні. Праўда існае ў БелВікі азначэнне можна аднесці і да суфозіі, але ж тут сказана, што Вынікам з'яўляецца фарміраванне спецыфічнага (паверхневага і падземнага) рэльефу, так што, здаецца, можна прымірыцца з існым азначэннем. Хоць важна адзначыць, што карст - гэта абавязкова парушэнне цэласнасці масіваў растваральных горных парод. --JerzyKundrat (размовы) 10:09, 3 снежня 2013 (FET)
У тлумачальным слоўніку так --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:18, 3 снежня 2013 (FET)