Размовы:Кісларод

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

http://slounik.org/Poszuk.aspx?enc=all&t=1&z=%D1%82%D0%BB%D0%B5%D0%BD&x=0&y=0

Вялікія спрэчкі выклікала і хімічная тэрміналёгія. Беларускія хімікі: прафэсар Язэп Сушынскі, дацэнт Ва­сіль Вяршук (родам з Мазыршчыны) ды інжынэр-хімік Часлаў Родзевіч — прапанавалі адкінуць шмат якія ра­сейскія тэрміны і замяніць іх народнымі беларускімі. Да прыкладу, усе тры хімікі‚ а за імі і ўся Тэрміналягічная Камісія згадзіліся адкінуць расейскі тэрмін кісларод, прыдуманы расейскім хімікам Зіміным‚ і ўсе вытворныя ад яго тэрміны, бо кісларод —няўдалы тэрмін: не адзін ён утварае кіслоты. Прапаноўвалася замяніць кісларод народным тэрмінам тлен. Расейцы гэтага не дазволілі. Тады беларускія хімікі прапанавалі тэрмін кісьлень‚ але і гэтага не дазволілі зрабіць. Саўнарком загадаў пакінуць кісларод. Таксама выклікаў спрэчкі тэрмін шчолач. Усе хімікі і лінгвісты хацелі ўвесьці народны тэрмін шчолак‚ але, зноў-такі па загадзе Саўнаркому, пакінулі расейскі тэр­мін шчолач. Чытач будзе дзівіцца‚ што нібыта спрэчкі ішлі з-за аднае літары к. Аднак справа ня столькі ў самім тэрміне, колькі ў вытворных ад яго тэрмінах. Напры­клад‚ ад щелочь вытворнае будзе щелочной‚ а ад беларус­кага шчолак вытворнае будзе шчолакавы і г. д. Расейцы-ж увесь час дабіваліся‚ каб вытворныя хімічныя тэрміны ў беларускай мове былі такія самыя‚ як і ў расейскай. Спрэчак па хімічнай тэрміналёгіі было многа‚ але ўсе яны вырашаліся загадамі Саўнаркому. Хімікам-жа іхнага «свавольства» не даравалі — іх выслалі ў Сібір‚ а Родзе­віча расстралялі.

http://gluskonline.by.ru/epizody.htm

Што датычыць шчолач/шчолак, пісалі ў размовах да кіслаты. І, калі ласка, ананіме, усведаміце розніцу паміж "планавалі/прапаноўвалі прыняць" і "прынялі" -- якія б не былі добрыя прапановы, але як яны непрынятыя, то карыстацца імі не можам. Мусім пісаць толькі прынятае і зацверджанае. Вікіпедыя — не сродак распаўсюду новых ідэй, не трыбуна, не поле бітвы. Наогул, прыведзеная цытата, няведаю хто яе аўтар, але яўна не старонняя гэтым падзеям, тэндэцыйнасць крыкам крычыць. --Максім Л. 08:03, 25 Сакавік 2010 (UTC)