Размовы:Лівонскі ордэн

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Так і ведаў... Ёсць такая праблема. Не было Лівонскага ордэну. Ордэн братоў-мечнікаў быў ліквідаваны ў 1236 г., і ніякага Лівонскага ордэну ніхто потым не ствараў. Гэта распаўсюджаная памылка ў усходнееўрапейскай гістарыяграфіі. Frantishak (размовы) 23:21, 8 мая 2012 (UTC)

Так (чытаеце форум Т.Б.? :)), трэба неяк правіць, улічваючы, што ў Лівоніі быў свой ландмагістр, роўны прускаму, які часам і палітыку праводзіў асобную, нават ад вялікага магістра. --Максім Л. (размовы) 12:20, 9 мая 2012 (UTC)
Не адразу зразумеў, пра што размова пра нейкага ТБ, але знайшоў. Не, ТБ не пры чым, хаця прыемна, што недзе ж ён гэта вычытаў або немцы падказалі (сумняваюся, што сам). Праблема пайшла з 19 стагоддзя з-за крыніц (не ордэнскіх) і неразумення сутнасці ордэну. Ордэн - гэта НЕ ДЗЯРЖАВА, а манаская арганізацыя. Вельмі малая, дарэчы. Ландмайстар - кіраўнік часткі гэтай арганізацыі. Наконт самастойнай знешняй палітыкі - часам так, хаця не трэба перабольшваць. Памежныя комтуры таксама вялі сваю палітыку, але іх у самастойныя ордэны не вылучаюць. У нямецкай Вікі ёсць правільныя назвы! Як і пра ўзаемныя адносіны з Ордэнам Імперыі. Лівонія - Інфлянты: Dzianis Niadbajla мае рацыю на конт назвы, асабліва, калі ўжо глядзець на БЭ, а дакладней на ЭГБ. - Frantishak (размовы) 19:52, 9 мая 2012 (UTC)

Спадар Frantishak вы маеце рацыю калі пішыце, што не было ордэна пад назвай Лівонскі, быў толькі Інфлянцкі. Толькі вось Вы зрабілі памылку: не ў усходнееўрапейскай гістарыяграфіі, а ў расійскай, і толькі ў ёй. Бо беларуская гістарыяграфія па гэтаму пытанню толькі зараджаецца, у прыбалтаў - у большасці выпадкаў сустракаюцца Інфлянты, Інфлянцкі ордэн. А наконт палітыкі, якую праводзіў ордэн, то тут я магу паспрачацца, бо што прускі, што інфлянцкі магістры, першым чынам, у знешняй палітыке праводзілі лінію Імператара Свяшчэннай рымскай імперыі і Ватыкана--Dzianis Niadbajla (размовы) 13:40, 9 мая 2012 (UTC)

Дзяніс, будзем карэктнымі. Правамоцна сцвярджаць пра пап як пра Ватыкан толькі з моманту пабудовы Латэранскага палаца, а яшчэ больш правільна - з утварэння дзяржавы Ватыкан. - `Frantishak (размовы) 12:47, 10 мая 2012 (UTC)