Размовы:Нікола Іамелі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы:Нікола Йамелі)

Верагодней ЁмЕлі, таксама можа быць ЙомЕлі, але нідзе не знайшоў ніякіх варыянтаў. --Максім Л. 16:50, 12 Верасень 2008 (UTC)

Больш верагодна ЙамЕлі. Бо іначай Ямелі??.. Yury Tarasievich 17:15, 12 Верасень 2008 (UTC)
Усё ж, думаю, Йамелі -- колькі я зразумеў, ёт у нас шчыльнейшы за заходнія, чаргаванне зычны-галосны таксама не парушана. Шкада, што ніяк не разгоняцца ў Ін-це на "талмуд" імёнаў і падобнага. Yury Tarasievich 17:31, 12 Верасень 2008 (UTC)
Цёмнае пытанне. Йамелі, прынамсі на слых, больш падабаецца, але чаму нарэшце не Ёмелі. Падумаў я пра Йомелі, бо ў нас часта калькавалі ў энц. выданні з рускай, а не з граматычных маіх размажанняў. --Максім Л. 17:44, 12 Верасень 2008 (UTC)
Ё "заўсёды пад націскам", а націск тут, пэўна, на Е ў перадапошнім складзе. Блытаніна, і графічны выгляд не вельмі звыклы ў пар. з арыгіналам (Я,Ё,Ю... -- Йа, Йо, Йу). У маіх жа развагах рускі варыянт зусім не ўлічваўся, толькі "культура мовы" і "бел. фанетыка" (колькі там я з яе разумею). Ну і прэцэдэнт прапановаў 1920-х гг. Ад Й ніякай шкоды няма, калі ім правільна карыстацца. Yury Tarasievich 18:17, 12 Верасень 2008 (UTC)

Іамелі? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 10:41, 20 лютага 2013 (UTC)