Размовы:Расёмон

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перанос назвы[правіць зыходнік]

Як вядома, у адпаведнасці з новымі правіламі знікае ненаціскны "о" ў замежных словах (пр.: не Мао Цзэдун, але Маа Цзэдун). Таму прапаноўваю перанос артыкула пад назву "Расёман". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 17:50, 28 студзеня 2014 (FET)

У японскай мове няма націску (а танізацыя) і ў беларускай няма правілаў транслітарацыі з японскай, іх толькі распрацоўваюць. Паводле тых прынцыпаў, з якімі ў кулуарах згодна пэўная большасць, але не апублікаваных пакуль, калі ў японскай асабовай назве ў арыгінале слова некалькі "ё" і "о", то беларускі націск ставіцца на апошні з іх. Т.б. у гэтым выпадку на Расёмо́н. --Максім Л. (размовы) 19:02, 28 студзеня 2014 (FET)
Яшчэ, мусіць, японскія прозвішчы ў беларускай не змяняюцца, як думаеце? --Максім Л. (размовы) 10:28, 30 студзеня 2014 (FET)
Не ведаю... Я б паскланяў: не ўсё ж калька з рускай мовы. Проста, калі не скланяюцца японскія прозвішчы, не трэба скланяць і японскія імёны, я так думаю. Дарэчы, спадар Максім, прашу Вас далучыцца да дыскусіі наконт скланення прозвішчаў на гэтай старонцы. Бо я ва ўсім артыкуле праскляняў прозвішча... Там цяпер трэба будзе доўга выпраўляць. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:57, 30 студзеня 2014 (FET)
Спадар Чаховіч думае, што японскія прозвішчы і імёны скланяюцца, калі маюць напісанне, адпаведнае нормам скланення беларускай мовы. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:36, 2 лютага 2014 (FET)