Размовы:Рыжскі мірны дагавор (1921)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А як можна інакш трактаваць стаўленне СССР да гэтага дагавора і дзеянні па яго выкананні? У чым жа я памыліўся? Ivan Sidorsky 07:12, 25 Красавік 2007 (UTC)

Чаму -- "памыліўся"? Само сабою зразумела, што страта тэрыторыі не была прыемнай для Сав. Расіі, потым СССР. Проста стыль мне падаўся трохі занадта сугестыўным. А вось каб было якое выказванне высокіх афіцыялаў з гэтай нагоды, або гістарычны аналіз, то можна было б улучыць. Yury Tarasievich 07:59, 25 Красавік 2007 (UTC)
Сапраўды, як Вы кажаце, гістарычны аналіз там не пашкодзіў бы, - можна перад гэтым сказам апісваць, як абодва бакі шматразова парушалі свой дагавор, аж пакуль не адзін бок не ліквідаваў большую частку прадмета дагавора і, тым самым, скасаваў дагавор. Я гэта проста сціснуў у адну фразу. Ну, атрымалася трохі бязлітасна да Масквы. :) Ivan Sidorsky 10:41, 25 Красавік 2007 (UTC)