Размовы:Рэвальвер

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Як правільней "карманны рэвальвер" ці "кішэнны рэвальвер"? --HK-47 09:00, 5 Чэрвень 2010 (UTC)

Выключна "Кішэнны". Спасылка на руска-беларускі слоўнік у 3-х тамах АН Беларусі, Мн. 1994. Т. 1, С. 615

Дробь - у значэнні зброі перакладайце, калі ласка, як "шрот". Дзякуй Вам за выдатныя артыкулы. --93.84.38.219 11:03, 5 Чэрвень 2010 (UTC)

А драбавік гэта "шратавік" штолі? Вы ўпэўнены што гэта патрэбна, дажа на тарашкевічыцы - дроб, а падтып стрэльбы - драбавік--HK-47 11:41, 5 Чэрвень 2010 (UTC)

Шаноўны аўтар, я спасылаюся на слоўнік АН Беларусі. У ім падаецца выключна шрот. Дроб толькі ў значэнні матэматычнага дробу. Падтып зброі не "шратавік", а "шротнік". Тарашкевіца не з'яўляецца аўтарытэтнай крыніцай. Спадзяюся, Вы будзеце выкарыстоўваць адпаведныя словы ў артыкулах "Праект: Зброя". Дзякуй. --93.84.36.187 20:31, 5 Чэрвень 2010 (UTC)

Які жах --HK-47 22:10, 5 Чэрвень 2010 (UTC)

У слоўніку (Крапіва): «дробь» — «шрот», але «дробовик» — «драбавік». Dalibor 20:03, 7 Чэрвень 2010 (UTC)

Тады яшчэ не ўсё так дрэнна--HK-47 06:22, 8 Чэрвень 2010 (UTC)