Размовы:Савецка-фінляндская вайна (1939—1940)

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

А ці не правільна "савецка-фінская" --Astap 15:39, 24 Красавік 2007 (UTC)

Вы ведаеце, у літаратуры даецца і так, і так. Можна сказаць, што "фінскі" адносіцца да народа, а "фінляндскі" - да краіны. Таму я спыніўся на гэтай форме. Для параўнання - вайна была б "савецка-латвійская", а не "-латышская". Ivan Sidorsky 15:49, 24 Красавік 2007 (UTC)
Я разумею, але я проста звычайна сустракаў "Савецка-фінская". Тады перасылка? --Astap 16:02, 24 Красавік 2007 (UTC)
Калі Вы лічыце, што мы ваявалі з народам, а не з краінай - рабіце перасылку. Але нейтральнасць гэтай перасылкі будзе выклікаць сумнеў. :)
Якая нам справа, хто якія памылкі прывык рабіць? Мы будзем рабіць правільна - гэта галоўнае. Ivan Sidorsky 16:05, 24 Красавік 2007 (UTC)
Перасылку трэ зрабіць, бо па такой назве магчыма будуць шукаць артыкул (кропля песімізму:калі будуць). --Astap 16:08, 24 Красавік 2007 (UTC)
А, ну калі толькі дзеля гэтага. Я думаю, што ў нас будзе адукаваная кліентура, і так знойдзе. Ivan Sidorsky 16:12, 24 Красавік 2007 (UTC)
Будуць ці не, а перасылка патрэбная, бо гэта распаўсюджаная няправільнасць. :) Дарэчы, не ведаю, ці добра мець не-ascii працяжнік у назве артыкула, якая таксама і ключ для пошуку. Yury Tarasievich 16:12, 24 Красавік 2007 (UTC)
Юрась, вы проста чытаеце мае думкі:) Я толькі хацеў падняць гэтую тэму (толькі во думаў дзе). Таксама пытанне па прабелах вакол працяжніка. (Мо, рабіць па 4 перасылкі з аднолькавай назвай і рознымі афармленнямі даты ў канцы:)) --Astap 16:18, 24 Красавік 2007 (UTC)
Нам з сімваламі сапраўды нешта трэба прыдумаць надалей, - можа, як у людзей (у той жа ru.) на старонку для рэдагавання вывесці спіс сімвалаў і ўсякага "патрэбства" для вікіфікацыі? А то я, не раўнуючы, як сляпы ў жаночай лазні, - нешта зрабіў, а што там за працяжнік... :) Ivan Sidorsky 16:20, 24 Красавік 2007 (UTC)
Думаю, не варта карыстацца спецыфічнымі знакамі па-за межамі ASCII там, дзе гэта не абавязкова ( хоць і хочацца:) ). Звычайны злучок "-", здаецца, не зацямняе ані сэнсу, ані не пярэчыць правілам. Mienski 17:29, 24 Красавік 2007 (UTC)
Існуюць розныя кантэксты выкарыстання тэксту, значыць, і патрэбныя стылі будуць розныя. Назва артыкулу шукаецца і ўкладаецца (рэдактарам), але сама практычна не аглядаецца, значыць, як найпрасцей аформлена (у т.л., напр., як бліжэй да ascii), як найбліжэй да натуральнай (стандартнай) мовы і рэальнага пошукавага звароту (паменей дужак, канвенцый).
З іншага боку, сам тэкст артыкулу гэта ўжо чытаны тэкст, які мусіць прывязвацца да традыцыі, напр., кнігадруку -- працяжнікі, прагалы і г.д.
А інструментальныя сродкі патрэбныя, вядома, і не толькі тут. Сам я пакуль не разабраўся, як гэта робіцца. Yury Tarasievich 17:31, 24 Красавік 2007 (UTC)

Вяртаюся да тэмы назвы артыкула, а ці ёсць крыніцы на "фінляндскую вайну"? --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 22:38, 4 мая 2013 (UTC)

Я прапаную больш незалежную назву, т. б. яна па ціху вяртаецца ў постсавецкую гістарыяграфію - Зімовая вайна, Зімняя вайна. Тым больш, што ўсякія спрэчкі адразу адпадуць--Dzianis Niadbajla (размовы) 08:51, 5 мая 2013 (UTC)

Дык што рабіць з назвай? Я так разумею, што галасаванне вісіць ужо два гады, і з месца не зрушылася. Сам лічу, што трэба карыстацца фінскай назвай — Зімняя вайна. --Einimi (размовы) 00:12, 22 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]

Я за "фінляндскую", бо тое была вайна дзяржаў, а не народаў. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 00:52, 22 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]