Размовы:Самаанская мова

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

СамАанская мова [1] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 15:13, 18 снежня 2012 (UTC)

З такім жа поспехам магу спаслацца на сайт прафесійнага лінгвіста, а не бібліятэчны рэсурс :). Але пагляжу яшчэ ў энцыклапедыі. Frantishak (размовы) 22:05, 18 снежня 2012 (UTC)
Зводны электронны каталог складзены паводле аўтарытэтных крыніц. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 07:17, 19 снежня 2012 (UTC)
А пераклад рабілі тыя, хто працуе у НБ. Маглі і памыліцца. Frantishak (размовы) 11:44, 19 снежня 2012 (UTC)
Паважаныя калегі, БЭ ў 18 тамах, Т.7, С.17, Артыкул "Заходняе Самоа": самаанская мова (...), самаанцы - народ палінезійскай групы. --Rymchonak (размовы) 16:29, 19 снежня 2012 (UTC)
А БСЭ у Вас няма? --Максім Л. (размовы) 16:41, 19 снежня 2012 (UTC)
З 12 тамоў БСЭ ёсць толькі 2: 4 "Графіка-Зуйка", "Надубнікі-Радкі". БЭ камплект. --Rymchonak (размовы) 16:46, 19 снежня 2012 (UTC)
Ужо пасля таго, як перанос быў зроблены, мне мае сэнс прыводзіць прафесійныя крыніцы с самоанцамі? Або БЭ - ісціна ў апошняй інстанцыі? І ці можа хто-небудзь растлумачыць, як самаанцы з Самоа ператварыліся ў самаанцаў? Frantishak (размовы) 21:53, 19 снежня 2012 (UTC)
Прыводзьце, калі ласка, перанос справа хвіліны. --Максім Л. (размовы) 22:40, 19 снежня 2012 (UTC)
А чаму націск ў прыметніку павінен стаяць там, дзе ён стаіць у назоўніку? Насамрэч націск тут можна праверыць нават па gramota.ru, але, я так разумею, што гэты варыянт для многіх непрымальны. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 05:28, 20 снежня 2012 (UTC)
На прыкладзе гэтага слова ў беларускай мове націск значна змяняе вымаўленне. Frantishak (размовы) 12:20, 20 снежня 2012 (UTC)
Самоанцы - Говард М. Сучасная культурная антрапалогія./ Нав. рэд. Павел Церашковіч. Рэд. пер. Мікола Раманоўскі. - Мн.: Тэхналогія, 1995. С. 39, 56, 469 Frantishak (размовы) 12:22, 20 снежня 2012 (UTC)
У такой сітуацыі прапаную зрабіць зноскі на абодвы варыянты: "Самаанцы" і "Самоанцы" --Rymchonak (размовы) 12:43, 20 снежня 2012 (UTC)