Размовы:Спіс герояў «Berserk»

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Падазраю, што словам "арка" перакладзена англ. (story) arc, а гэта няправільна, і трэба, напрыклад, "сюжэт, сюжэтная лінія", ці "гісторыя" (як апавяданне), а мо' і проста "апавяданне". Yury Tarasievich 19:31, 20 Ліпень 2008 (UTC)

Магчыма.Па ангельску так і ёсць-arc. Аднак слова арка даволі распаўсюджаны тэрмін, калі гавораць пра мангу , ці анімэ. Ва ўсякім разе дзяліць мастацкі твор на главы,часткі і сюжэтныя лініі абсурдна. Часткі таксама асобныя сюжэтныя лініі і кожная глава ў нейкім сэнсе мае свой сюжэт. Гісторыя ці апавяданне больш літаратурна, аднак ў гэтым выпадку гучыць як быццам асобныя гісторыі зусім не звязаныя, а гэта не так, бо ўсюды адная і тая ж сюжэтная лінія, проста развіваецца яна па-рознаму і раздзяляецца на асобныя веткі.Sych

...дзяліць мастацкі твор на главы,часткі і сюжэтныя лініі абсурдна -- гэта вельмі дыскусійнае цверджанне. І на часткі дзеляць, і сюжэтныя лініі вышукваюць; самі аўтары, колькі я мог зразумець, так і кажуць часам: "пад выхадныя завяршаю сюжэтную лінію (тут яны кажуць ці arc, ці story arc) "А+Б сядзелі на трубе".

Але, калі ўжо так важна казаць менавіта "арка", спрачацца не буду, гэта не "Вавілон". :)) Yury Tarasievich 05:56, 4 Жнівень 2008 (UTC)