Размовы:Стыль (мова)
(Пасля перасылкі з Размовы:Стыль, мова)
Увогуле, хто дасканала ведае адказ на гэтае пытанне?
Бо паглядзеў па тром сваім кнігам, па якім падрыхтоўваюся да ЦТ і ўбачыў такую рэч. У першых двух (у іх тэорыя, альбо тэорыя + практыкавання) «Беларуская мова. Поўны школьны курс. Тэорыя.» 2013 г. і «Беларуская мова. Дапаможнік-рэпетытар» 2014 г. ужываецца — Афіцыйны. А вось у трэцяй кнізе (Там выключна тэсты выгляду ЦТ і адказы на іх) «Беларуская мова. 50 тэстаў» 2013 г. праглядзеў адказы і ўбачыў, што ў тэсце № 49 адказ на B8 — афіцыйна-дзелавы, у тэсце № 33 адказ на B8 — афіцыйны.
Таму стала пытанне: як правільна?
Anitsirh (размовы) 08:53, 29 жніўня 2014 (FET)
- То мусіць «абодва» варыянты правільныя — афіцыйна-дзелавы больш разгорнутая апісальная назва, адно што слова-калека «дзелавы» засмучае. --Максім Л. (размовы) 10:31, 29 жніўня 2014 (FET)
- Пра рэлігійны (царкоўны, канфесійны) стыль гл. напр. тут --Максім Л. (размовы) 10:36, 29 жніўня 2014 (FET)