Размовы:Францішак Багушэвіч

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
✰
Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых артыкулаў беларускай Вікіпедыі. Гл. старонку абмеркавання (статус прысвоены 28 кастрычніка 2011 года).

Бенядзікт / Бенедыкт[правіць зыходнік]

Пытанне: як варта пісаць імя менавіта ў гэтым артыкуле? Маем Бенедыкт XVI і г.д., бо гэта запазычаныя імёны. Але хіба для Францішка Багушэвіча імя запазычана? Пры гэтым у артыкуле сустракаюцца варыянты Бенядзікт і Бенядыкт. --Artsiom91 (размовы) 02:48, 8 чэрвеня 2014 (FET)

Ясна, што трэба пісаць Бенядзікт. Гэта імя існуе ў нашай мове даўно, а ў дадзеным выпадку яно прыналежыць славяніну-беларусу, таму Бенядзікт. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 12:14, 8 чэрвеня 2014 (FET)
Добра. Тады ў раздзел "Сям'я" трэба выправіць імя сына з Франц-Бенядыкт на Франц-Бенядзікт. А ў "Ацэнкі дзейнасці" выправіць Бенядыкт Андэрсан на Бенедыкт Андэрсан. --Artsiom91 (размовы) 14:57, 8 чэрвеня 2014 (FET)
Выправіў. --Artsiom91 (размовы) 21:41, 8 чэрвеня 2014 (FET)

працоўны шлях[правіць зыходнік]

"і пад старасць спрабаваў зарабляць прыватнай адвакацкай практыкай." - але ў 1984 яму споўнілася толькі 44 гады?!

23 года ён адпрацаваў судовым следчым потым каля 10 гадоў адвакатам, а потым усё кінуў