Размовы:Цывілізацыя мая

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Размовы:Цывілізацыя майя)

Спалучэнне йа на пісьме перадаецца: пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган; [1] --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:06, 21 снежня 2014 (FET)

Аднак на назву народа аўтарытэтныя крыніцы даюць толькі варыянт "майя" (пра жаночае імя "Мая" тут гаворка не ідзе). У даступных сеціўных слоўніках для народа таксама толькі "майя". У артыкуле я дадаў дакладную спасылку на артыкул у БЭ. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:16, 21 снежня 2014 (FET)
Вось спасылкі: slounik.org і тлумачальны. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:18, 21 снежня 2014 (FET)
Бо яны былі выдадзены да выдання Правілаў --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:32, 21 снежня 2014 (FET)
Пра гэты слоўнік прамым тэкстам напісана, што ён перапрацаваны ў адпаведнасці з новымі правіламі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 23:38, 21 снежня 2014 (FET)
Відаць, не да канца ён перапрацаваны. Гэтыя разыходжанні раздражняюць, абітурыент, які скарыстаецца такім слоўнікам пры падрыхтоўцы да экзаменаў, будзе непрыемна здзіўлены. І непаслядоўна неяк: вая, папая, алілуя, параноя, секвоя, але майя. --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 23:55, 21 снежня 2014 (FET)
Хто яго ведае. Я свечку не трымаў, калі ён пісаўся. Аднак, мяркую, што выключэнне невыпадковае і зроблена, каб пазбегнуць неадназначнасці на пісьме. У той жа БЭ пішацца "маянэз" і "Маямі", але "майя". Але галоўнае - на "мая", як назву народа, аўтарытэтных крыніц няма, а на "майя" ёсць. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:16, 22 снежня 2014 (FET)