Размовы:10 лютага

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
  • Жадаючым абразіць Булак-Балаховіча словам "беларускі" адсылаю да назвы яго войска "РУСКАЯ народная дабравольніцкая армія" а таксама да твору Савінкава "Конь бледный". Яшчэ менавіта Булак-Балаховіч пахерыў слуцкае паўстанне. --Аляксандр Сакалоў 13:46, 10 Люты 2008 (UTC)
У ліставанні К. Езавітава з Радай БНР (захоўваецца ў Нац.архіве), калі Езавітаў вёў перамовы з Б.-Б., ёсць сведчанне што Б.-Б. сябе лічыў "літвінам" (здаецца ў разуменні Б.-Б. гэта значыць "літоўцам"), а Езавітаў пераконваў Б.-Б. што той ёсць беларусам. І нарэшце пераканаў :) --MaximLitvin 15:23, 10 Люты 2008 (UTC)
Сутнасць гэтага "пераконвання" простая як 3 капейкі: калі атрад без палітычнага кираўніцтва - гэта звычайна банда, а кали ён дэкларуе наяўнасць дзесьці ў Еўропе "урада", які яго не кантралюе, то гэта, як бы і не банда, а нацыянальна-выызвольныя сілы. Пры гэтым сутнасць ніяк не мяняецца. Ну апынуўся Булак-Булаховіч тут, ну дык і ўзяў першае, што пад руку трапіла фармальнае кіраўніцтва. Пры гэтым яму не перашкаджала гэта ні назваць сваю армію РУСКАЙ, ні пахерыць слуцкае паўстанне. Ды і навогул, успаміны Савінкава камня на камне не пакідаюць ад міфа аб "беларускаці" Булак-Балаховіча. Ды і бэнээр атрымаў бонус: так бы яны былі проста групай старых маразматыкаў у Парыжы, а так ёсць чалавек, які дэкларуе іх сваімі начальнікамі (хаця рэальна ні разу не надпарадкоўваецца). Узаемная выгада --Аляксандр Сакалоў 15:54, 10 Люты 2008 (UTC)
«Да, бандит, но не только бандит, а человек, который сегодня русский, завтра поляк, послезавтра белорус, еще через день - негр. Мы об этом знаем… Но у него нет гонора золотопогонных генералов, мечтающих возродить в России монархию. Он воюет с большевиками, поэтому мы его поддерживаем. Пусть они будут хоть неграми, но если борются с Советами, значит они наши союзники». Ю. Пілсудскі
Булак-Балахович по-прежнему продолжал заниматься военно-политической деятельностью. В 1926 г. он помог Пилсудскому совершить в Польше государственный переворот, после чего концентрационный лагерь в Картуз-Березе стал интенсивно пополняться белорусскими и украинскими националистами.

Ну, давайце ўсё ж адрозніваць. Беларускі вайсковы дзеяч з яго такі самы як і эстонскі, г.зн. фармальны. Але быццё яго атраду на службе ў БНР таксама аб'ектыўнае, хоць і нядоўгае. Зрэшты, пакуль улады БНР "збіраліся рухаць яго аддзел на Полацак" (выпускалі паштовыя маркі, праект грашовых асігнацыяў і г.д. — Віцьбіч "Антыбальшавіцкая барацьба..."), ён ужо дамаўляўся з Пілсудскім на польскую службу.

Быў ён, колькі разумею (а звестак мала), не "беларусам", а тыповым "краёўцам" (бач манаграфію Смаленчука). Сам Б-Б пра сябе, відаць, у час быцця ў войска БНР (Віцьбіч, "Антыбальшавіцкая барацьба..."): "... я беларус, каталік, аднак я змагаюся за Расію і я буду рабіць расійскую справу...". І апартуніст з яго быў геніяльны, сапраўды. Yury Tarasievich 16:38, 10 Люты 2008 (UTC)

Ну ды я прапаноўваў "Удзельнік Грамадзянскай вайны". Але ж, калі згоды няма, хай будзе пералічэнне ўсіх яго "нацыянальнасцяў". Ён быў не толькі наслужбе ў БНР, але і на белай, чырвонай і г. д. Ці яшчэ ёсць якія меркаванні?--Аляксандр Сакалоў 16:52, 10 Люты 2008 (UTC)
Можна як у ЭГБ (Т.2) — "ваенны і палітычны дзеяч". Yury Tarasievich 17:14, 10 Люты 2008 (UTC)
Навогул ці чагосьці?--Аляксандр Сакалоў 17:28, 10 Люты 2008 (UTC)
Вось так, як ёсць, наогул. Бадай што, самы лепшы варыянт для такіх канфліктны пытанняў. Yury Tarasievich 17:58, 10 Люты 2008 (UTC)
Ну, нічога супраць не маю. --Аляксандр Сакалоў 18:02, 10 Люты 2008 (UTC)

У Расіі ўведзена медаль "300 лет расійскаму флоту" - на якой мове гэты тэкст?? Можа адміністратарам варта было б рабіць заўвагі аўтарам падобных рэчаў? Ці некаму трэба сядзець і адсочваць такую непісьменную графаманію? Сорамна ўвогуле...

Возьмите, Ержи Иоаннович, на себя такую миссию. Я вам специальную подстраницу в своём личном пространстве отведу, где вы мне будете рассказывать про неписьменную графоманию, а я с удовольствием читать (спациально пишу на русском дабы не оскорблять вашего взора неписьменностью)--Аляксандр Сакалоў 04:47, 12 Люты 2008 (UTC)
Юры Іванавіч (?), мне думаецца, што прасцей за ўсё — узяцца ды паправіць заўважаныя скажэнні акадэмічнай моўнай нормы. Незалежна ад іх геапалітычнай арыентацыі. А сарамаціць за моўныя памылкі — дык проста нелагічна. Yury Tarasievich 06:21, 12 Люты 2008 (UTC)

1) Jerzy (з польск.) ў беларускай транскрыпцыі "Ежы", а імёны па бацьку палякі ні ў адной з пададзеных вышэй форм не ўжываюць. 2) "непісьменную графаманію" буду надалей выдаляць, а не правіць, бо энцыклапедычнай значнасці яна не мае і толькі шкодзіць праекту -- JerzyKundrat 13:56, 9 Кастрычнік 2008 (UTC)