Размовы:29 лютага

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У такім выглядзе тэкст пра падзею не інфарматыўны. Гэта нейкі важны бой быў? Чаму ён быў важны? Чым скончыўся? А такі тэкст, як пакуль што ёсць, я не бачу сэнсу выстаўляць у "Падзtях". -- JerzyKundrat 11:48, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)

  • А радыёстанцыю ў раённым гарадку бачыце сэнс выстаўляць? Ці нейкіх нікому не вядомых пісьменікаў, уся заслуга якіх заключалася толькі ў тым што іх расстралялі? --Аляксандр Сакалоў 12:04, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я кажу пра інфарматыўнасць. Я не супраць Вашага допісу. Але яго яўна трэба ўвесці ў нейкі кантэкст. А так ён выглядае, прабачце, як набор нумароў вайсковых часцей.

Звярнуў бы ўвагу і на нейтральнасць: з іншага боку можна напісаць "атрады чачэнскіх паўстанцаў пад камандаваннем ... вырваліся з акружэння, знішчыўшы роту рускіх дэсантнікаў пад ..."

Тэкст пра радёстанцыю запаўычаны, пераважна, з англійскай Вікі. Пра пісьменнікаў з энцыклапедычнага даведніка Маракова. -- JerzyKundrat 12:23, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)

Ну, я ж кажу не пра тое, адкуль запазычана, а пра іх эначэнне, якое адсутнічае. Вось у мяне ёсць кніга "Памяць. Брагінскі раён", там звесткі аб ўсіх загінуўшых у ВАВ на тэрыторыі раёна. Іх таксама можна сюды размяшчаць? А раёнаў тут дзесці 118 --Аляксандр Сакалоў 12:40, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
1) Вы ж і самі разумееце, што пра радыёстанцыі і паэтаў, якія маюць выдадзеныя кніжкі пісаць варта, а пра ўсіх, хто загінуў у раёне не варта. 2) Ваш допіс да "Падзяў" у такім выглядзе не можа тут прысутнічаць бо ён не інфарматыўны.
Г. зн., вы не супраць, каб я размясціў у артыкулы пра даты ўсі радыёстанцыі ў Расіі і ўсіх, хто мае выдадзеныя кніжкі на неабдымных прасторах Расійскай імперыі/СССР/Расіі? --Аляксандр Сакалоў 12:54, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Вы прыкладна гэтым і займаецеся :-) Хоць сэнсу (для Вас) у гэтым я не бачу. Хто гэта будзе чытаць па-беларуску? -- JerzyKundrat 13:23, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Так супраць вы ці не супраць? --Аляксандр Сакалоў 13:33, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Я, натуральна, не супраць. Толькі майце на ўвазе, што Галоўную старонку, у тым ліку "Дзень у гісторыі" будзем правіць разам (не толькі мы ўдваіх). Спадзяюся будзем рабіць гэта згодна з канцэпцыяй, якую за апошні час мы спрабавалі (у размлвах) абрысаваць. -- JerzyKundrat 13:46, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Хто ж спрачаецца, што не ўдваіх. --Аляксандр Сакалоў 13:58, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)

А як наконт нейтральнасці? Што Вы мяркуеце пра накід, які я падаў вышэй? Дарэчы высата -> вышыня (ваен.)?

А ваш варыянт больше нейтральны? --Аляксандр Сакалоў 13:33, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Не ведаю, але нумароў там меней, гэта так. -- JerzyKundrat 13:36, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)

А якая, сапраўды, значнасць у таго бою? Ці была там узятая перамога або з'яўлены прыклад умелай абароны, значны для вайсковага майстэрства? Бой, вядома, важнейшы за з'яўленне чарговага "шэдэўру" попс-культуры, але бой роты? Дарэчы, кіно "Грамавая брама" (бо неяк так) не пра гэты бой? Yury Tarasievich 17:22, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)

Значнасць толькі ў тым, што гэта цагліна ў найноўшую расійскую міфалогію. --Максім Л. 17:41, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)
Ну вот уж пра міфалогію не вам казаць. Уся цяперашняя гісторыя Беларусі да 1918 года - гэта амаль выключна міфалогія. Што да гэтага бою, то: Battle of Hill 776; так "Грамавая брама" - менавіта пра гэты бой. --Аляксандр Сакалоў 21:02, 29 Кастрычнік 2008 (UTC)