Размовы з удзельнікам:Кондрашка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 15 755

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat 12:12, 28 верасня 2010 (UTC)

Дзякуй за прывітанне. Наколькі я разумею, гэты быў так бы мовіць намёк, што прыйшоў час і мне абзавесціся персанальнай старонкай )

Тут можна не толькі абзавесціся персанальнай старонкай, а і зрабіць яшчэ шмат карысных і цікавых рэчаў :-) --JerzyKundrat 12:54, 29 верасня 2010 (UTC)

Пераіменаванне[правіць зыходнік]

Калі Вы пераносіце пад новую назву артыкул з памылковай назвай, трэба пазначаць перанакіраванне з памылкай да выдалення---Хамелка / разм. 12:33, 17 снежня 2010 (UTC)

Заўвага прынята :) --Кандрашка 14:24, 17 снежня 2010 (UTC)

Статус файла Выява:Centr square Aktsyabrski.jpg[правіць зыходнік]

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Centr square Aktsyabrski.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Максім Л. 21:52, 4 лютага 2011 (UTC)

Адрэдагаваў. Кандрашка 22:46, 20 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Akciabrski region map.gif[правіць зыходнік]

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Akciabrski region map.gif выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Максім Л. 15:39, 6 лютага 2011 (UTC)

Адрэдагаваў, але наконт гэтага файла ёсць сумнеў па правільнасці выкарыстання. Кандрашка 23:18, 20 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Flag of Akciabrski, Belarus.png[правіць зыходнік]

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Flag of Akciabrski, Belarus.png выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Максім Л. 15:40, 6 лютага 2011 (UTC)

Адрэдагаваў. Кандрашка 22:52, 20 лютага 2011 (UTC)

Статус файла Выява:Centr square Aktsyabrski.jpg[правіць зыходнік]

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Выява:Centr square Aktsyabrski.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. -Хамелка / разм. 12:29, 9 сакавіка 2011 (UTC) Паколькі Вы хутчэй за ўсё не аўтар праекту помніка, то на яго выявы распаўсюджваецца закон аб свабодзе панарамы і файл не можа быць пераданы Вамі ў грамадскі набытак, аформіце як несвабодны, ці адміністратарам прыйдзецца яго выдаліць :(---Хамелка / разм. 12:29, 9 сакавіка 2011 (UTC)

Дзякуй Вам шчыры за добрую працу. Можа Вам даць статус аутадаглядчыка?-Хамелка / разм. 18:00, 24 жніўня 2011 (UTC)

Дзякуй на добрым слове і за прапанову :) Я згодны --Кандрашка 18:08, 24 жніўня 2011 (UTC)

Пачэсны рушнік[правіць зыходнік]

За ўвагу да малых вёсак
За руплівую і крапатлівую працу над артыкуламі пра беларускія НП

---Хамелка / разм. 12:19, 13 кастрычніка 2011 (UTC)

Вялікае дзякуй :) --Кандрашка 12:32, 13 кастрычніка 2011 (UTC)

Калі файл ёсць на Вікісховішчы, то проста ўвядзіце назву там, дзе патрэбна, загружаць занава не трэба :)---Хамелка / разм. 13:36, 16 кастрычніка 2011 (UTC)

Я так і зрабіў, проста спачатку загрузіў іх у саму Белвікі, да таго як зрабіў адпаведную ліцэнзію. --Кандрашка 04:32, 17 кастрычніка 2011 (UTC)
А, ну зразумела. Я павыдаляла там тое, што не трэба :)---Хамелка / разм. 10:53, 17 кастрычніка 2011 (UTC)

Честно говоря, я не до конца разобрался с этим шаблоном. Не люблю сложностей на пустом месте и громоздких конструкций в шаблонах, хотя сам иногда грешу этим. И пытаюсь как-то подстроиться и найти какое-то решение. Что ещё сказать?--Амба 21:21, 26 кастрычніка 2011 (UTC)

На самом деле основа этого шаблона проста как два пальца, все сложности — в надстройках. Но они не так уж и нужны-то. Если сможете разобраться — хорошо, а если нет — и так неплохо. Для сравнения посмотрите вот в этой статье — Брагін; по-моему, так намного лучше визуально воспринимается, чем версия с {{Значэнні}} --Кандрашка 21:46, 26 кастрычніка 2011 (UTC)
Ок. Если никто не возмущается по поводу оформления, то я тем более не буду. Если смогу, попробую доработать или разобраться с правильным его использованием.--Амба 23:22, 26 кастрычніка 2011 (UTC)

Арфаграфія[правіць зыходнік]

Прывітанне, як ні сумна і сорамна прызнаваць, але ў мяне, мабыць ніколі не стане добрай арфаграфія і стыль у артыкулах, хоць і была сумленна заслужаная адзнака «выдатна» ў школе. Хутчэй за ўсё з-за таго, што ў паўсядзённым жыцці я карыстаюся толькі рускай мовай, трэба прызнаць, гледзячы праўдзе ў вочы, што беларуская мова для мяне хоць і родная, але не прыроджаная, і праграмы сцвярджэння правапісу тут не дапамогуць. Дзякуй, што глянулі блюшчык, калі аднойчы глянеце яшчэ які артыкул, таксама дзякуй. Я магу сядзець гадзінамі і спраўджаць катэгарызацыю, я змагла прывязаць больш за 7000 артыкулаў, каб яны не былі ізаляванымі, я магу даглядаць за артыкуламі, каб у іх не было вандалізму, я магу напісаць артыкул амаль на любую тэму, але гэты неўлоўны стыль мне не даецца! Добра таму каралеўству, дзе ёсць і драконы, і эльфы, і шэрыя ваўкі. Добра таму рыцару, які ведае, што яго спіну прыкрые брат па зброе. Добра таму праекту, дзе адзін пачынае, а другі працягвае…---Хамелка / разм. 09:36, 1 лістапада 2011 (UTC)

Спадарыня Вольга, калі змагу, то сёння займуся зубрам. Артыкул жа добры, трэба толькі памыць і прычасаць :) --Кандрашка 10:56, 1 лістапада 2011 (UTC)
Гэта было б цудоўна :). Мы вельмі стараліся, каб артыкул стаў узорнай якасці---Хамелка / разм. 11:18, 1 лістапада 2011 (UTC)