Размовы з удзельнікам:Умецкі Максім

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Памер старонкі: 17 848

Вітаем

Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
Што зрабіць?
Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 14:07, 20 сакавіка 2014 (FET)

Вітаем у Вікіпедыі! Звярніце ўвагу на некаторыя нюансы...[правіць зыходнік]

Чытаў Ваш артыкул Мова нанова. Усё добра, але ёсць праблемы з фарматаваннем. Ёсць два спосабы рабіць фарматаванне: 1) Рабіць артыкул «па аналогіі» з іншым артыкулам, ужываючы ў падобных момантах аднолькавы сінтаксіс (вікі-разметку); 2) Азнаёміцца з даведкай, якая вышэй за маё паведамленне, каб паглядзець, што трэба пісаць, каб афармленне артыкулаў адпавядала стандартам.

Жадаю Вам плённай працы ў Вікіпедыі. З павагай, --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 22:59, 20 сакавіка 2014 (FET)

Мова нанова[правіць зыходнік]

Прывітанне, пане Максім. Праглядзеў Ваш артыкул Мова нанова. Ёсць пытанне, што значыць развязанне прымхаў і забабонаў? Мо Вы мелі на ўвазе тлумачэнне вытокаў прымхаў і забабонаў?

Акрамя таго, ёсць такая заўвага. Па тэксту відаць, што Вы на курсы хадзілі і яны Вам спадабаліся. Гэта вельмі добра :))

  • Але энцыклапедычны стыль патрабуе менш эмоцый і мастацкіх параўнанняў.
  • Ужываць займеннікі "я", "мой", "мы", "наш" і падобныя варта толькі ў цытатах, але ніяк не ў апавяданні.
  • Калі гаворка ідзе пра нешта беларускае, то трэба і пісаць "беларускае", а не "наша". Бо той, хто будзе чытаць артыкул, можа знаходзіцца ўвогуле на іншым кантыненце.

Дарэчы, магчыма Вам будзе карысны гэты слоўнічак. Там ёсць тлумачальны, руска-беларускі і беларуска-рускі слоўнікі. --Дзяніс Тутэйшы (размовы) 00:40, 21 сакавіка 2014 (FET)


Дзякуй, буду правіць. Максім

Максім, вітаю. Калі ласка, па магчымасці больш не гуляйцеся ў цацачкі на маёй старонцы размоў :). З артыкулам я магу дапамагчы і дапамагу праз некалькі дзён. Каб паставіць подпіс, націсніце кнопку з сінім алоўкам уверсе акна рэдагавання.--Хамелка/ разм. 09:38, 21 сакавіка 2014 (FET)

Прабачце калі ласка, больш не буду. Я трошкі адрэдагаваў, чакаю дапамогі ў рэдагаванні і размяшчэнні старонкі калі Вы зможаце) Дзякуй--Умецкі Максім (размовы) 18:19, 21 сакавіка 2014 (FET)

Спадар Максім, Вы працуеце ў раздзеле нарматыўнай беларускай мовы, дзе назвы гарадоў падаюцца ў адпаведнасці з сучасным напісаннем: Мінск, Брэст, Гродна. Старыя назвы гарадоў падаюцца звычайна ў кантэксце тых часоў. Для тарашкевіцы, якая і цяпер выкарыстоўвае такія назвы гарадоў, існуе асобны раздзел Вікіпедыі: https://be-x-old.wikipedia.org. Я вымушаны адкаціць Вашу праўку і вярнуць Мінск назад. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:20, 21 сакавіка 2014 (FET) Добра, буду ведаць)--Умецкі Максім (размовы) 21:29, 21 сакавіка 2014 (FET)
Не падумайце, што я супраць назвы Менск. Была б мая воля, я б усім гарадам вярнуў старадаўнія назвы, але праблема ў тым, што мы найперш кіруемся афіцыйнымі правіламі, а там падаюць толькі Мінск (у значэнні горада, які існаваў пасля 1939 ці 1933 г.). Але, напрыклад, калі Вы пішаце артыкул пра падзею, якая адбывалася ў Менску ў 1920 годзе, можна смела ўжываць слова "Менск". --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 21:59, 21 сакавіка 2014 (FET)

Не, усе добра, гэта афіцыйныя правілы) Дзякуй--Умецкі Максім (размовы) 22:07, 21 сакавіка 2014 (FET)

Вітаю. Калі ласка, калі Вы аўтар загружаных фота, то афармляйце іх шаблонам {{Файл}}. Калі не Вы аўтар, то не спяшайцеся загружаць яшчэ, бо не свабодныя фота можна выкарыстоўваць у выключных выпадках. --Максім Л. (размовы) 14:09, 5 красавіка 2014 (FET)

Зразумеў, буду рабіць--Умецкі Максім (размовы) 14:42, 5 красавіка 2014 (FET)
Мелася на ўвазе, што кожны файл, каб яго выкарыстоўваць у Вікіпедыі мусіць быць аформлены як цяпер Файл:Mn2210.jpg. Аднак, калі гэта не Вашы ўласныя фота, то без адмысловага дазволу аўтараў выкарыстоўваць іх у Вікіпедыі наогул нельга. --Максім Л. (размовы) 16:27, 5 красавіка 2014 (FET)

Гэтыя фота ў свадобным доступе) А як атрымаць дазвол?--Умецкі Максім (размовы) 16:41, 5 красавіка 2014 (FET)

Аўтар не можа іх самастойна загрузіць (праз 5 дзён пасля рэгістрацыі)? Калі не, то аўтар мусіць напісаць электронны ліст стандартнага зместу з далучэннем фота. Адрас на ru:ВП:ДОБРО. Праз нейкі час у адказ атрымае нумар дазволу, якім можна будзе карыстацца замест свабоднай ліцэнзіі. --Максім Л. (размовы) 17:07, 5 красавіка 2014 (FET)

Добра, скажу ёй)--Умецкі Максім (размовы) 17:25, 5 красавіка 2014 (FET)

Вітаю. Яшчэ адно, у наступныя загрузкі, назвы файлаў лепей даваць на чалавечай мове, бо ў нумарах цяжка арыентавацца і шукаць потым у іх таксама, асабліва калі няма апісання ці яно згубіцца. Прымусіць да гэта ніхто не можа, але на Вікісховішчы настойліва раяць так рабіць :) --Максім Л. (размовы) 14:55, 10 красавіка 2014 (FET)

Добра, зразумеў)--Умецкі Максім (размовы) 18:05, 10 красавіка 2014 (FET)

Запрашаем да больш шырокага супрацоўніцтва[правіць зыходнік]

Вы файны рэдактар, пане Максіму. Запрашаю Вас працаваць не толькі з «Мовай ці кавай», але і з іншымі артыкуламі. Напрыклад, было б добра, каб Вы стварылі аналагічны артыкул пра курсы «Мова нанова» ці якіясьці іншыя культурныя падзеі сучаснай Беларусі. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:45, 8 красавіка 2014 (FET)
Наадварот спадар Ігар, я зрабіў "Мова нанова", а не "Мова ці кава")) Дзякуй за добрыя словы) Вельмы прыемна --Умецкі Максім (размовы) 06:30, 9 красавіка 2014 (FET)

Даруйце, я іх блытаю пасля расколу. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 08:03, 9 красавіка 2014 (FET)

Наркамаўка[правіць зыходнік]

Слова «тарашкевіца» з'яўляецца нейтральным, бо называе правапіс паводле аўтара. Слова «наркамаўка» жа недапушчальнае да ўжывання ў Вікіпедыі ў якасці нейтральнага: над стварэннем і распрацоўкай таго правапісу працавала вялікая колькасць людзей, абапіраючыся на многія фактары, прычым палітычныя пасля 1991 г. адышлі далёка-далёка. Вядома, можна ўжыць слова «наркамаўка», калі зрабіць да яго прыпіску «гэтак званая сярод прыхільнікаў тарашкевіцы». Але, на маю думку, лепей ужываць словы «афіцыйны правапіс». Гэта нейтральна. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:06, 24 красавіка 2014 (FET)

Шчыра кажучы, я турбуюся за тыя курсы ў тым плане, што там пачнецца масавая тарашкевізацыя — галоўная небяспека для носьбітаў беларускай мовы. Але гэта мае разважанні, якія не маюць дачынення да тэмы. Галоўнае — захоўваць нейтральнасць. Зрэшты, калі Вам цікавая тэма, прапаную пачытаць артыкул пра Рыгора Іванавіча Барадуліна: ён меў цікавае меркаванне наконт таго, якім мае быць правапіс. --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 01:09, 24 красавіка 2014 (FET)

Згодны з Вамі, дзякуй. Наконт курсаў, не турбуйцесь. Алеся Літвіноўская правлдзіць заняткі на афіцыйным правапісе, усе правілы таксама --Умецкі Максім (размовы) 06:49, 24 красавіка 2014 (FET)

Шаноўны Максім, звяртаю Вашу ўвагу на тое, што многія Вашыя лексемы не адпавядаюць афіцыйнаму правапісу: спартовы (паланізм; мусіць быць "спартыўны"), фэстываль (тарашкевіца; мусіць быць "фестываль") і г. д. Будзьце, калі ласка, пільнымі. Нагадваю таксама, што ў Вікіпедыі ёсць працэдура абрання добрых і выдатных артыкулаў. Не саромцеся выстаўляць туды свае якасныя артыкулы (пра тыя ж курсы спакойна можна ў катэгорыю добрых намінаваць). --Ігар Барысавіч Цярэшчанка (размовы) 23:04, 9 кастрычніка 2014 (FET)

Дзякуй, буду больш пільным!)--Умецкі Максім (размовы) 23:14, 9 кастрычніка 2014 (FET)

Статус файла Файл:Віцебск.jpg[правіць зыходнік]

Паважаны удзельнік! Пры праверцы апісання загружанага Вамі файла Файл:Віцебск.jpg выявіліся некаторыя праблемы. Звярніце ўвагу, што апісанне кожнага файла абавязкова павінна змяшчаць указанне на яго аўтара, крыніцу і шаблон ліцэнзіі (больш падрабязна гл. «Вікіпедыя:Правілы выкарыстання выяў» і «Вікіпедыя:Ліцэнзаванне выяў»). Калі Вам незразумела, як менавіта гэта трэба зрабіць, Вы можаце задаць пытанне на форуме. Калі статус ўказанага файла не праясніцца на працягу трыццаці дзён, адміністратары будуць вымушаны яго выдаліць. Таму не пашкадуйце часу, каб разабрацца з яго статусам.

Праверце таксама ці дадалі Вы гэтую інфармацыю да іншых Вашых файлаў. Яны пералічаны на гэтай старонцы. Хамелка/ разм. 21:23, 3 чэрвеня 2014 (FET)

І каб не засмечваць вам тут шаблонамі, яшчэ Файл:Мова нанова магілёў.jpg, Файл:Маладзечна мова нанова.jpg, Файл:Мова нанова Брэст.jpg--Хамелка/ разм. 21:28, 3 чэрвеня 2014 (FET)

Дзякуй, буду правіць)--Умецкі Максім (размовы) 22:44, 3 чэрвеня 2014 (FET)