Размовы з удзельнікам:Mr. Sрock

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Просьба пра перасылкі[правіць зыходнік]

Вітаю. Вялікая просьба, калі ласка, не рабіце перасылак (перанакіраванняў) на ўзор Аўстра-Вугоршчына, т.б. з альтэрнатыўных напісанняў, якіх няма ў акадэмічных слоўніках. Дзякуй. --Максім Л. (размовы) 12:31, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Лады. Думаў падвысіць вышуковыя характарыстыкі артыкула.--Mr. Sрock (размовы) 12:44, 15 чэрвеня 2013 (UTC)
Аўстра-Вугоршчына куды ні ішло, гэта папярэджанне хутчэй ад Сэрбіі і іншага, што правапісна зусім ніяк не адпавядае. Дзякуй за разуменне. --Максім Л. (размовы) 12:47, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Ёсць ужо :) --Максім Л. (размовы) 14:14, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Гэта не тое, забыўся на інтэрвікі, зараз пабачыце.--Mr. Sрock (размовы) 14:29, 15 чэрвеня 2013 (UTC)

Сп. Mr. Spock, ці не можаце дапамагчы мяне з фізікай? Зірніце, калі ласка, старонку Вікітыдня:Фізіка. Там шмат чырвоных спасылак тыпу Правіла Ленца. Гэтыя артыкул вельмі важныя, а іх няма... --Artificial123 (размовы) 09:30, 3 верасня 2013 (UTC)

Справа ў тым, што я ў асноўным працую ў разьдзеле класічным правапісам на тэмы гуманітарнай скіраванасці be-x-old:Удзельнік:Mr. Sрock, да таго ж не люблю наўпрост перакладаць артыкулы з Ру-Вікі. Маім найвялікшым фізічным унёскам у гэты раздзел стала адаптацыя майго ж артыкула з be-x-old Нікола Тэсла. Але, так і быць, сімвалічна дапамагу, у якасці зачыну пераклаў Закон, фізіка.--Mr. Sрock (размовы) 11:16, 3 верасня 2013 (UTC)

Зорка малых правак[правіць зыходнік]

Зорка дробных правак
За дробныя праўкі, які маюць не дробнае значэнне. --Artificial123 (размовы) 12:24, 4 лістапада 2013 (FET)

Дзякуй, да Вашых заслуг мне ох як далёка!--Mr. Sрock (размовы) 12:42, 4 лістапада 2013 (FET)

Вітаю. Нормы афіцыйнага правапісу дзеепрыметнікаў закончанага трываньня у множным ліку сцвярджаюць, што правільны варыянт з канчаткам ыя, то бок "апублікаваныя". Глядзіце старонку № 131 кнігі

Кавалёва М. Ц., Падгайскі Л. П. Беларуская мова: Дапам. для вучняў старэйшых класаў. — 5-е выд. — Мн.: Народная асвета.

Калі няма кніжак, загугліце (вынік) або паглядзіце ў ваш любімы Google Translate (вынік). --Yaraslau Zubrytski (размовы) 16:54, 14 кастрычніка 2014 (FET)

Вітаю. Кніжку спасыланую не маю, хоць не аспрэчваю, — сустракаў падобнае сцвярджэнне, але кароткія формы дзеепрыметнікаў вельмі шырока, больш за тое нават пераважна, ужываюцца ў энцыклапедычных выданнях (бо лаканічней і стылёва больш пасуе энцыклапедыі). З гуглам такая ж рэч, варыянт з кароткай формай дае амаль на 600 тыс. болей вынікаў. Не бачу сэнсу выпраўляць паўсюдна формы дзеепрыметнікаў на поўныя, лішняя работа і густаўшчына, не болей. Школу пурыстых ужо прайшоў і пакінуў у сваім юнацтве, дзякую.--Mr. Spock абм 17:39, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Дарэчы спасылка на гугл-транслейт (не назваў бы гэта моцным крокам) няверная, мусіць быць гэта. Адчуйце розніцу, яшчэ адна прычына ўжываць кароткія формы, бо ў адваротным з'яўляецца сінанімія там, дзе яе натуральна можна сродкамі мовы пазбегчы.--Mr. Spock абм 17:48, 14 кастрычніка 2014 (FET)
Гістарычны ордэн
За шэраг якасных і статусных артыкулаў на гістарычную тэматыку, у прыватнасці «Гусарыя» і грамадзянскія войны ў ВКЛ 1381—1384 і 1389—1392 гадоў. Odri Tiffani (размовы) 12:07, 26 ліпеня 2015 (MSK)[адказаць]
Заўважыў толькі зараз, бо з прычын, напісаных на старонцы ўдзельніка пакінуў праект і рэдка наведваюся, каб бачыць тэндэнцыі, якія ў ім адбываюцца. Але ад таго не менш прыемна, вялікі дзякуй, сп. Одры!
P.s. Зрэшты ў раздзеле класічным правапісам артыкул пра гусарыю быў мною дапоўнены і больш змястоўны, калі хтосьці заўважыць тут гэты допіс і возьмецца дадаць інфармацыю з яго (адрозненні ў пары апошніх правак) будзе лепш для артыкула ў гэтым раздзеле. --Mr. Spock абм