Рэйнберн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Райнберн)
Рэйнберн

Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 1012

Рэйнберн (Reinbern; X ст. — 1013/1015, Кіеў) — хрысціянскі дзеяч, першы і адзіны біскуп калабжэгскі ў Гнезненскай архідыяцэзіі. Звесткі пра Рэйнберна дае толькі Цітмар Мерзебургскі ў сваёй хроніцы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з рэгіёна Гасегаў  (англ.) ў Саксоніі. У 1000 годзе абраны першым біскупам Калабжэгскай дыяцэзіі новаўтворанай Гнезненскай архідыяцэзіі. Праводзіў хрысціянізацыю Памор’я, змагаўся з паганствам, у тым ліку кінуў у мора чатыры культавыя камяні, намазаныя святым алеем і свянцонай вадой.

У 1004 годзе яго капелан быў пры польскім князю Баляславе Храбрым. Імаверна, і сам біскуп быў пры князю ў Кракаве. У 1013 годзе прыбыў з місіяй у Тураў, як капелан невядомай імем дачкі Баляслава Храбрага, якая паміж 1005—1012 гадамі выйшла замуж за тураўскага князя Святаполка. Думаюць, што напярэдадні ў Памор’і пачалося паганскае паўстанне і польскае панаванне там было ліквідавана, а з ім і зачаткі мясцовай царкоўнай арганізацыі. Заняпад калабжэгскай дыяцэзіі датуюць каля 1007 года. Калі ў 1124—1128 гадах Ота фон Бамберг праводзіў паўторную хрысціянізацыю Памор’я, пра Рэйнберна там ужо забыліся.

На Русі быў зняволены разам са Святаполкам і яго жонкай, пасля паўстання або выкрыцця планаў паўстання супраць кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Магчыма, памёр у зняволенні ў Кіеве. Тэолаг Гельмут Гольцапфель лічыў, што Рэйнберн памёр пакутніцкай смерцю. Некаторыя аўтары лічаць, што ён узначальваў першую лацінскую дыяцэзію на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Сёння лічыцца першым біскупам створанай у 1972 годзе Кашалінска-калабжагскай дыяцэзіі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сердюк Б. В. Епископ Рейнберн в Туровском княжестве: к вопросу о латинской церковной иерархии на древнерусских землях // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы: науч. сб. — Вып. 15. — Минск: РИВШ, 2022. — ISSN 2079—1488 — С. 31-43.