Рака Ілі
| Ілі | |
| Вусце | Возера Балхаш |
| Даўжыня | 1001 км |
| Расход вады | у вусці: 329 м³/с |
Ілі́ — рака ў Кітае і Казахстане.
Даўжыня 1001 км, плошча басейна 140 тыс. км². Пачынаецца ва Усходнім Цянь-Шані пры зліцці двух вытокаў — Тэкес і Кунгес. Упадае ў возера Балхаш. У вярхоўі — горная рака, ніжэй упадзення р. Каш даліна расшыраецца, тут Iлі падзяляецца на рукавы. Да г. Капчагай цячэ па шырокай катлавіне, у нізкіх, месцамі забалочаных берагах, ніжэй уступае ў цясніну Капчагай, дзе пабудаваны Капчагайская ГЭС і вадасховішча. Потым цячэ па Прыбалхашскай раўніне, пры ўпадзенні ўтварае дэльту (плошча 9 тыс. км²) з мноствам рукавоў.
Асноўныя прытокі: Каш, Харгос (справа), Чарын, Чылік. Талгар, Каскелен, Курты (злева).
Жыўленне ледавікова-снегавое. Ледастаў са снежня да сакавіка. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 329 м³/с, на 270 км вышэй (с. Учжарма) — 469 м³/с.
Суднаходная ад г. Кульджа (Кітай); у Казахстане — ад дзяржаўнай мяжы да прыстані Баканас. Выкарыстоўваецца на арашэнне.
Літаратура [правіць]
- Ілі // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.