Рака Ілінойс
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ілінойс | |
| Вусце | Рака Місісіпі |
| Даўжыня | 437 км |
| Расход вады | ~800 м³/с |
| Вадазбор | ~75 км² |
| Краіна | ЗША |
Ілінойс (Illinois) — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Утвараецца пры зліцці рэк Дэс-Плейнс і Канкакі. Частка Ілінойскага воднага шляху, які злучае Вялікія азёры з ракой Місісіпі.
Даўжыня 437 км, ад вытоку р. Канкакі 653 км, плошча басейна каля 75 тыс. км². Цячэ па Цэнтральных раўнінах. Характэрныя веснавыя паводкі і летне-асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. У верхнім цячэнні злучана суднаходнымі каналамі з воз. Мічыган (каля г. Чыкага) і р. Місісіпі (каля г. Рок-Айленд).
Суднаходная, шлюзаваная, вышэй г. Ла-Сал каналізаваная. На Iлінойсе — г. Пеорыя.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Злучаных Штатаў Амерыкі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |