Рака Інгада

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Інгадарака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток Шылкі (басейн Амура).

Даўжыня 708 км, плошча басейна 37,2 тыс. км². Бярэ пачатак у хрыбце Хэнтэй. У вярхоўях цячэ ў вузкай цясніне, у сярэднім цячэнні - па шырокай катлавіне паміж хрыбтом Яблонавым і Чэрскага, ніжэй упадзення ракі Чыта праразае хрыбет Чэрскага і шэраг невысокіх горных хрыбтоў, дзе даліна яе звужаецца. Зліваючыся з Анонам ўтварае Шылку.

Сілкаванне галоўным чынам дажджавое. Сярэдні расход вады ў вусці 72,6 м³/сек. Замярзае ў пачатку лістапада, выкрываецца ў канцы красавіка.

На рацэ Інгада, пры ўпадзенні ракі Чыта, стаіць горад Чыта. Ніжэй Чыты рака суднаходная для малатанажных суднаў.

Па даліне ракі Інгада на вялікім сваім працягу праходзіць Транссібірская магістраль.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2