Рака Іпа
| Іпа Іпа |
|
| Выток | каля в. Сякерычы, Светлагорскі раён |
| Вусце | Прыпяць |
| Даўжыня | 109 км |
| Расход вады | 5,9 м³/с |
| Вадазбор | 1010 км² |
Іпа — рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці. Даўжыня 109 км. Вадазбор 1010 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м³/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰. Асноўныя прытокі: Віша (справа).
Пачынаецца за 3 км на паўночны захад ад в. Сякерычы Светлагорскага раёна, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на паўднёвы захад ад в. Рудня Гарбавіцкая. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й пал. сакавіка. Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма нізкая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м.
[правіць] Крыніцы
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Іпа рака" замяніла ранейшую такую клавішу "Іпа".
| Прыпяць | |
|---|---|
| Левыя прытокі | Бобрык 1 | Бобрык 2 | Брагінка1 | Верацёнка | Віць | Закованка | Іпа | Цна | Лань | Случ | Піна | Пціч | Скрыпіца | Трэмля | Тур'я | Ясельда |
| Правыя прытокі | Буклёўка | Весялуха | Ветліца | Гарынь | Жалонь | Мытва | Славечна | Стаход | Стыр | Сцвіга | Тур | Убарць |
| 1 зараз правы прыток Дняпра | |