Рака Іса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Іса
Вусце Рака Шчара
Даўжыня 62 км
Вадазбор 554 км²

Іса — рака ў Баранавіцкім і Слонімскім раёнах, правы прыток Шчары (бас. Нёмана).

Даўжыня 62 км. Плошча вадазбору 554 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 ‰. Пачынаецца каля в. Серабрышча Баранавіцкага раёна, упадае ў Шчару ў межах Слоніма.

Асноўныя прытокі — Пляхоўка і Рудня. Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100—180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку да в. Звераўшчына (11,6 км) і ад в. Харашэвічы да в. Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4—8 м. На рацэ каля Слоніма і в. Нагуевічы плаціны; каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку «Іса».

Літаратура [правіць]

  • Блакiтная кнiга Беларусi: Энцыкл. / БелЭн; Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.