Ітапікуру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рака Ітапікуру)
Ітапікуру
парт. Rio Itapicuru
Характарыстыка
Даўжыня 1650 км
Басейн 46 500 км²
Расход вады 470 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Бразільскае нагор’е
 • Каардынаты 6°28′59″ пд. ш. 45°52′25″ з. д.HGЯO
Вусце Заліў Сан-Жазэ
 • Каардынаты 2°47′22″ пд. ш. 44°09′41″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне

Краіна
Рэгіён Мараньян
physical
Ітапікуру
Ітапікуру
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ітапікуру́ (парт.: Rio Itapicuru) — рака на паўночным усходзе Бразіліі, у штаце Мараньян.

Даўжыня ракі складае каля 1650 км, плошча вадазбору — 46 500 км². Ітапікуру бярэ пачатак на хрыбце Сера-даз-Алпекатас на паўночным усходзе Бразільскага пласкагор’я, цячэ ў паўночным кірунку і ўпадае ў заліў Сан-Жазэ Атлантычнага акіяна.

Сілкаванне ракі дажджавое, паводкі прыпадаюць на перыяд з сакавіка па май. Рака суднаходная на 800 км ад вусця. У басейне Ітапікуру размешчаны плантацыі алейнай пальмы, вырошчваюцца субтрапічныя і трапічныя культуры. Таксама мясцовае насельніцтвам займаецца жывёлагадоўляй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 178. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)