Рака Ішым

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ішым
каз.: Есіл
Astana-Ishim-7802.jpg
Даўжыня 2450 км
Расход вады 56,3 м³/с
Вадазбор 177 000 км²
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Ішым

Ішы́м — рака ў Казахстане і Расіі. Даўжыня 2450 км. Вадазбор 177 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,0056 тыс. м³. Пачатак у гарах Ніяз на паўночнай ускраіне Казахскага драбнасопачніка; у вярхоўях цячэ ў вузкай даліне са скалістымі берагамі, якая расшыраецца ніжэй горада Астана. Па Ішымскім стэпе цячэ ў шырокай пойме са шматлікімі старыцамі, у нізоўі - сярод балот. Галоўныя прытокі: Калутон, Жабай, Аканбурлук (справа). Жыўленне снегавое. Ледастаў з пачатку лістапада да красавіка-мая. Высокае веснавое разводдзе. Суднаходства ўверх ад г.Петрапаўлаўск на 270 км і ад Вікулава да вусця. Вячаслаўскае і Сяргееўскае вадасховішчы (для водазабеспячэння і арашэння). На Ішыме гарады: Астана, Дзяржавінск, Есіль, Петрапаўлаўск, Ішым.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.

Шаблон:Ішым Шаблон:Іртыш