Рака Абава
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Абава | |
| Даўжыня | 129 км |
| Вадазбор | 2030 км² |
А́бава — рака ў Латвіі, правы прыток Венты. Выцякае з возера Аландэс. Даўжыня — 129 км, плошча басейна — 2030 км², перапад вышыняў — 51 м. Першапачатковы накірунак плыні — на поўнач, затым на захад. Абава працякае праз гарады Кандава і Сабілэ.
Абава вельмі прыдатная турысцкіх паходаў. Яе шырыня ў ніжнім цячэнні складае ад 12 да 25 м. На Абаве шмат парогаў, утвораных з даламітавых адкладаў. Хуткасць плыні ў падобных месцах перавышае 2 м/с. У трох кіламетрах ад Сабілэ знаходзіцца Абавас румба — вадаспад вышынёй 2 м, помнік прыроды, які ўяўляе сабой прыступку з зацьвярдзелага чырвонага пясчаніку.
50 % басейну ракі займаюць лясы.
У Абаве ловяцца акуні, язі, плоткі, шчупакі, рыбцы, галавачы і міногі.