Рака Акаванга

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Акаванга
Okavango River.jpg
Вусце Дэльта Акаванга ў Калахары
Даўжыня 1600 км
Расход вады 475 м³/с
Краіна Сцяг Анголы Ангола, Сцяг Батсваны Батсвана, Сцяг Намібіі Намібія
Commons
У ВікіСховішчы ёсць выявы з тэмай:
Акаванга
Рака Акаванга ў Батсване

Акаванга - рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы. Чацвёртая па даўжыні рачная сістэма ў Паўднёвай Афрыцы. Цячэ на паўднёвы ўсход. Працягласць - 1600 км. Сярэдні расход вады - 475 м ³ / с. Бярэ свой пачатак у Анголе, дзе яна называецца Кубанга. Паўднёвей па ёй праходзіць частка мяжы паміж Анголай і Намібіяй, пасля чаго рака цячэ па тэрыторыі Батсваны.

Яшчэ да Батсваны зрэз ракі паніжаецца на 4 метра з-за парогаў, вядомых пад назвай Вадаспады Попа.

Акаванга не ўпадае ў аніякае мора. Замест гэтага яна губляецца ў балотах на паўночным захадзе пустыні Калахары, гэта месца звычайна называюць Дэльта Акаванга (балота Акаванга). Плошча дэльты — 15 000 км². Частка рачных водаў напаўняе возера Нгамі. У басейне Акаванга знаходзіцца запаведнік Марэмі (у Батсване), вядомы сваёй багатай дзікай прыродай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кубанга, Акаванга //БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.551