Рака Ангара
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Ангара | |
| Вышыня вытоку | 456[1] м |
| Вышыня вусця | 76 м |
| Даўжыня | 1 779 км |
| Расход вады | 4 530[2] м³/с |
| Вадазбор | 1 040 000[2] км² |
Ангара каля г. Братск
АНГАРА — рака ва Усходняй Сібіры, самы буйны правы прыток Енісея, адзіная рака, якая выцякае з возера Байкал. Працякае па тэрыторыі Іркуцкай вобласці і Краснаярскага краю Расіі. Даўжыня 1779 км.
Вадазбор 1039 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,1 тыс. м3/сек.
Назва[правіць]
Назва паходзіць ад бурацкага кораня анга, які азначае «разяўлены», «раскрыты», «адкрыты», а таксама «прамоіна», «расколіна», «цясніна». У гістарычных крыніцах Ангара ўпершыню згадваецца ў XIII стагоддзі пад назвай Анкара-Мурэн. Першапачаткова ніжні працяг ракі ад упадзення прытоку Ілім насіла іншую назву - Верхняя Тунгуска.
Пабудовы[правіць]
На рацэ пабудавана Іркуцкая ГЭС.
Зноскі
- ↑ Река Ангара, RussiaDiscovery
- ↑ 2,0 2,1 Angara At Tatarka, R-Arcticnet V4.0