Рака Аслік
| Аслік | |
| Вусце | Рака Друць |
| Даўжыня | 66 км |
| Вадазбор | 413 км² |
АСЛІК, Асліўка, Ослік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Друць (басейн Дняпра). Даўжыня 66 км. Вадазбор 413 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Асноўныя прытокі: Чарнаўка, Смародзіна (справа), Рутка (злева).
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад в. Саннікі Круглянскага раёна, упадае ў Друць каля в. Асавец Бялыніцкага раёна. Паўночная частка вадазбору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя.
Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. –Л., 1971. • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Увага: прадвызначаная клавіша ўпарадкавання "Аслік рака" замяніла ранейшую такую клавішу "Аслік".